БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
(БІП)
Выява лагатыпа
Рэктар Сяргей Іванавіч Раманюк
Рэктар Сяргей Іванавіч Раманюк[d]
Юрыдычны адрас Мінск, вул. Караля, 3
Сайт bip-ip.by

БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій — прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі, дзейнічае ў некалькіх гарадах Беларусі. Рэктар: Сяргей Іванавіч Раманюк. Адрас рэктарата: Мінск, вул. Караля, 3. Аддзяленні знаходзяцца ў розных частках Мінска, а таксама ў гг. Гродна і Магілёў.

Кароткая гісторыя БІП[1]

  • Заснаваны ў 1990 годзе як Мінская вышэйшая юрыдычная школа Саюза юрыстаў БССР.
  • У 1991 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут правазнаўства (БІП)
  • У 1993—1994 гг. заснаваны філіялы ў Магілёве, Гродне і Баранавічах[2]
  • У 1995 г. заснаваны Беларускі тэхнікум бізнеса і права (сярэдняй спецыяльнай установы пры БІП).
  • У 1996 г.  адкрылася аспірантура
  • У 1997 г. створаны эканоміка-прававы факультэт і факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ФПК)
  • У 1998 г. створаны Цэнтр прафарыентацыйнай працы і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
  • У 2000 г. адкрыты новы корпус БІП ў Магілёве.
  • У 2001 г. на правах факультэта БІП створана Польская вышэйшая гуманітарная школа.
  • У 2002 г. створаны Цэнтр дыстанцыйнага навучання
  • У 2005 г. пачаў выдавацца часопіс «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні».
  • У 2006 г. ліквідавана Польская вышэйшая гуманітарная школа, на яе базе заснаваны факультэт псіхалогіі і паліталогіі
  • У 2008 г.  створаны факультэт міжнароднага права і юрыдычнай псіхалогіі
  • У 2010 г. адкрыты новы корпус БІП ў Гродне, рэарганізацыя Польскай вышэйшай гуманітарнай школы ў якасці лінгвістычнага цэнтра пры Інстытуце[3].
  • 2014 — адкрыццё магістратуры.
  • 16 лістапада 2020 года БІП — Інстытут правазнаўства атрымаў статус універсітэта.

Факультэты

  • Юрыдычны (вул. Кастрычніцкая, 5);
  • Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2-і Пуцеправодны завулак, 1);
  • Міжнароднага права (вул. Караля, 3);
  • Эканоміка-прававы[4] (вул. Замкавая, 33).

Рэктары

Зноскі

  1. Паводле старонкі сайта БІП «История»
  2. На 2017 г. філіял у Баранавічах не дзейнічаў невызначаны час.
  3. Курсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше//deal.by
  4. Факультеты // Сайт БІП

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.