Аляксей Рыгоравіч Шчэрба | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Аляксей Рыгоравіч Шчэрба (20 снежня 1937, г. Асіповічы, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1966 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1969 года — у Мінскпраекце, Белдзіпрабіясінтэзе, галоўным архітэктарам Віцебска, вядучым архітэктарам аддзела Дзяржбуда БССР, з 1983 года начальнік аддзела Беларускага спецыялізаванага навукова-рэстаўрацыйнага ВА «Белрэстаўрацыя» Міністэрства культуры БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1966 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Асноўныя працы: адміністрацыйна-бытавы корпус у Новасібірску (1969—1972), генплан комплексу бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску (1978), рэканструкцыя будынка Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (1983, з І. С. Пілатовічам, Э. С. Трыказой).
Зноскі
Літаратура
- Щерба Алексей Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)