Аляксандр Іванавіч Чадовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прэміі |
Аляксандр Іванавіч Чадовіч (19 студзеня 1952, ст. Прасвет, Курганскі раён, Курганская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1981 годзе БПІ, у 1983 годзе — Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1973 у інстытуце «Мінскпраект» (з 1980 галоўны архітэктар праектаў), з 1990 адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі.
У 1996—2003 гадах галоўны архітэктар Мінска. Пасля стаў віцэ-прэзідэнтам маскоўскага ААТ «МТЗ „Рубін“» па архітэктуры[1].
Творчасць
Асноўныя работы: будынак бібліятэкі № 11 у Мінску (1980; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), грамадска-культурны цэнтр на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве (1985), Дом палітычнай асветы (1988), будынак выканкама Савета народных дэпутатаў Цэнтральнага раёна (1990; усе ў сааўтарстве), мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба і скульптарам Генадзем Буралкіным)[2][3] у Мінску.
Зноскі
- ↑ Грядет очередное уплотнение: на этот раз недовольны жители квартала возле Комаровки Архівавана 13 красавіка 2021.
- ↑ Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
- ↑ Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге (руск.). БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
Літаратура
- Чадовіч Аляксандр Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.