Аляксандр Пятровіч Воінаў | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Воинов | |
| |
Дата нараджэння | 3 снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1987 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Анатоль Аляксандравіч Воінаў |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Масква і Магілёў |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм і канструктывізм[d] |
Найважнейшыя пабудовы | гасцініца «Свіслач», Палац піянераў і школьнікаў, Інстытут фізкультуры, Тэатр юнага гледача, будынкі ЦК КПБ і абкама КПБ |
Горадабудаўнічыя праекты | Забудова праспекта Леніна ў Мінску |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Пятро́віч Во́інаў (3 снежня 1902, Колпіна, Санкт-Пецярбургская губерня — 1 кастрычніка 1987, Мінск) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956—1964), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—1955). Прафесар (1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940), заслужаны будаўнік БССР (1962)[1].
Біяграфія
Член КПСС з 1927 года[2]. Скончыў Маскоўскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1929 годзе[1]. У 1930—1941 гг. працаваў у Мінску: начальнікам праектнага аддзела Белжылсаюза, загадчык сектара ў Беларускім філіяле Дзіпрагара РСФСР, дырэктар Белдзяржпраекта, кіраўнік архітэктурнай майстэрні. З 1943 г. начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце. З 1948 г. загадчык кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1932 года[2], у 1941—1949 гг. старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[1].
Творы
Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў[1].
Асноўныя працы: павільён Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі (1930), жылыя дамы па вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Беларусь» (1937); у аўтарскім калектыве: Палац піянераў і школьнікаў (1936), Беларускі інстытут фізкультуры (1939), будынкі ЦК КПБ (1939-47), абкама і гаркама КПБ (1957), тэатр юнага гледача (1952), аэравакзал (1956) у Мінску, жылыя дамы гарсавета і гасцініца «Дняпроўская» ў Магілёве (1940), будынак абкама КПБ і забудова пл. Леніна ў Маладзечне (1954—1956)[2].
У аўтарскім калектыве ўдзельнічаў у стварэнні будынка Палаца Саветаў і помніка У. І. Леніну ў г. Маскве (не рэалізаваны).
Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Мае больш 60 навуковых публікацый, у т.л. манаграфіі: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларускай ССР» (Мінск, 1956), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966) — абедзве ў аўтарскім калектыве[2].
Дакументы творчай і службовай дзейнасці (праекты, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены ўнучкай[3].
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР (1968) за ўдзел у праектаванні і забудове Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) у г. Мінску.
- Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1972, 1982), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1949, 1958), Дружбы народаў (1982), медалямі.
Сям’я
Меў сына Анатоля (1934—1995), які таксама працаваў архітэктарам.
Бібліяграфія
- Основные черты в развитии зодчества Белоруссии. Минск, 1955.
- Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Минск, 1957 (у суаўтарстве).
- Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у суаўтарстве).
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Воинов Александр Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- 1 2 3 4 Воинов Александр Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
- Воинов Александр Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Воінаў Аляксандр Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 174. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Аляксандр Пятровіч Воінаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Воінаў Аляксандр Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Пятровіч Воінаў