Аляксандр Карпавіч Шлег
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1936(1936-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1998
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, публіцыст, пісьменнік, перакладчык, паэт

Алесь Істомін, сапр. Алесь Шлег, або Аляксандр Карпавіч Шлег (15 кастрычніка 1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 1998; іншыя псеўданімы: А. Вялікаборац, А. Карповіч) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінадраматург, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Навагрудскае рамеснае вучылішча № 13 (1953). Працаваў слесарам, электразваршчыкам трэсту «Альмецьеўнафтабуд» (Альмецьеўск, 1953), пазней — у гандлёвым флоце качагарам, машыністам (Рыга, Мурманск, Адэса, 1953—1954). Служыў на Балтыйскім флоце ВМФ СССР (Калінінград, 1954—1958). Пасля дэмабілізацыі працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Савецкі патрыёт» (1958—1959). Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1965). З 1960 года адначасова з вучобай ва ўніверсітэце — карэспандэнт газеты «Звязда», затым рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1975—1977 гадах — «Мастацкай літаратуры», карэспандэнт газет «Літаратура і мастацтва» (1977—1978), «Чырвоная змена» (1978—1979), старшы рэдактар Рэспубліканскага праўлення таварыства кнігалюбаў. З 1985 года — рэдактар, з 1988 — старшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання і радыё.

Творчасць

Дэбютаваў публікацыяй у 1954 годзе (газета Балтыйскага флоту «Страж Балтики»), у беларускім друку ў 1959 (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Трывожная памяць» (1968), «Цыганок» (1971), «Праўда адна» (1974), «Жыло чаканне болю» (1979), «Хлеб на далонях тваіх» (публіцыстыка, 1986).

Напісаў кінасцэнарыі дакументальных фільмаў «Балтыйцы», «Палескі Марэсьеў», «Мой дом у бядзе», «Ядвіга Іосіфаўна», радыёспектакляў «Цыганок» — (пастаўлены ў 1980), «Рэха баравое» (пастаўлены ў 1990).

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.