А-50 | |
---|---|
руск.: А-50 | |
Тып | Іл-76 і Авіяцыйны комплекс радыёвыяўлення і навядзення |
Распрацоўшчык | Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Берыева[d] і Канцэрн радыёбудавання «Вега»[d] |
Вытворца | Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Берыева[d] і Ташкенцкі механічны завод[d] |
Першы палёт | 19 снежня 1978[1] |
Пачатак эксплуатацыі | 1989[1] |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі, Ваенна-паветраныя сілы СССР, Войскі СПА СССР[d] і Ваенна-паветраныя сілы Індыі[d] |
Адзінак выраблена | 40 |
Базавая мадэль | Іл-76 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А-50 — савецкі і расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання.
Створаны на базе ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 на Таганрогскім авіяцыйным навукова-тэхнічным комплексе імя Г. М. Берыева сумесна з НВА «Вега» (Маскоўскі навукова-даследчы інстытут прыборабудавання) на замену састарэламу на той момант самалёту Ту-126. Разам з радыётэхнічным комплексам «Чмель», устаноўленым на ім, утварае авіяцыйны комплекс радыёлакацыйнага дазору і навядзення А-50.
А-50 можа прымяняцца для выяўлення і суправаджэння паветраных і надводных цэляў, апавяшчэння камандных пунктаў аўтаматызаваных сістэм кіравання відаў Узброеных Сіл аб паветранай і надводнай абстаноўцы, прымяняцца для кіравання самалётамі знішчальнай і ўдарнай авіяцыі пры іх навядзенні на паветраныя, наземныя і марскія цэлі, а таксама служыць паветраным камандным пунктам.
Прыняты на ўзбраенне ў 1989 годзе. Серыйная вытворчасць ажыццяўлялася ў Ташкенце на заводзе імя В. П. Чкалава. Упершыню быў паказаны на Міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне-95. Удзельнічаў у ваенных парадах 9 мая 2009, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016 і 2020 гадоў у Маскве.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме А-50