Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа
руск.: Автономная область немцев Поволжья,
ням.: Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen
Краіна СССР
Статус Аўтаномная вобласць
Уваходзіла ў РСФСР, Саратаўская губерня
Уключала 13 раёнаў, з 22 чэрвеня 1922 года — 14 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Саратаў
Інш. буйныя гарады Марксштат, Пакроўск, Бальцар
Дата ўтварэння 19 кастрычніка 1918 года
Дата скасавання 19 снежня 1923
Афіцыйныя мовы нямецкая, руская
Насельніцтва
  • 452 629 чал. (1920)
Плошча
  • 26,763 км²
Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа, карце
Часавы пояс +2
Нямецкая Паволжская камуна, 1922 год

Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа, Рабочая камуна немцаў Паволжа (руск.: Автономная область немцев Поволжья, ням.: der Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Саратаўскай губерні РСФСР, якая існавала з 19 кастрычніка 1918 года па 19 снежня 1923 года.

Гісторыя

19 кастрычніка 1918 года згодна з дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР была ўтворана першая ў РСФСР аўтаномная вобласць — аўтаномная вобласць немцаў Паволжа (выкарыстоўвалася таксама назва Рабочая камуна немцаў Паволжа) у складзе Саратаўскай губерні РСФСР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Саратаў. Саратаў з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам з 20 кастрычніка 1918 года па май 1919. Затым адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Марксштат, які да 4 чэрвеня 1919 года зваўся Екацерыненштат. 24 ліпеня 1922 года адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў далучаны да аўтаноміі 22 чэрвеня горад Пакроўск, які ў 1931 годзе будзе пераназваны ў горад Энгельс.

19 снежня 1923 года Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа ператворана ў Аўтаномную ССР немцаў Паволжа.

Адміністрацыйнае дзяленне

  • Пры ўтварэнні Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа ў яе склад былі ўключаныя тры новаўтвораныя паветы Саратаўскай губерні.
    • Галакарамыскі павет з цэнтрам у сяле Голы Карамыш (нямецкая назва — Бальцар, сучасная назва — горад Краснаармейск;
    • Екацерыненштацкі павет з цэнтрам у горадзе Екацерыненштаце, які з 1918 года стаў горадам Марксштатам.
    • Ровенскі павет з цэнтрам у сяле Роўнае (нямецкая назва — Зельман).

(да 1918 гады тэрыторыі Екацерыненштацкага і Ровенскага паветаў уваходзілі ў склад Наваўзенскага павета Самарскай губерні).

  • 17 лютага 1921 года на тэрыторыі Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа было ўтворана 13 раёнаў[1]:
    • Антонаўскі — с. Антонаўка (з 15.02.1922 — с. Тонкашураўка),
    • Верхне-Ілаўлінскі — с. Каменка,
    • Верхне-Караманскі — с. Флорскае (Гнадэнфлюр),
    • Ерусланскі — с. Красты (Лангенфельд),
    • Карамыскі — г. Голы Карамыш (Бальцар),
    • Марксштацкі — г. Марксштат,
    • Мядзведзіцкі — с. Мядзведзіцкі Крастовы Буярак,
    • Ніжне-Ілаўлінскі — с. Ніжне-Дабрынка,
    • Ніжне-Караманскі — с. Чырвоны Яр,
    • Панінскі — с. Панінскае (з 15 лютага 1922 года — с. Унтэрвальдэн),
    • Ровенскі — с. Роўнае, (Зельман),
    • Тарлыцкі — с. Вольскае (Кукус),
    • Таргунскі — с. Паласаўка (п. Ней-Галка).
  • 22 чэрвеня 1922 года ў склад вобласці ўключаны Пакроўскі павет.

Кіраўнікі вышэйшых органаў улады

Старшыня Паволжскага камісарыята па нямецкіх справах

  • 1918 — Эрнст Ройтэр (Ernst Reuter)

Старшыня ВРК Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа

  • 1919—1920 — Гуга Шаўлер (Hugo Schaufler)

Старшыні Выканаўчага камітэта рады Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа

  • 1920 — Аляксандр Доц (Alexander Dotz)
  • 1920—1921 — Васіль Пакун
  • 1921—1922 — Аляксандр Моар (Alexander Moor)
  • 1922—1923 — Вільгельм Курц (Wilhelm Kurz)

Гл. таксама

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.