Аўтамат Калашнікава (АК) (руск.: Автомат Калашникова) — сямейства аўтаматаў, якія базуюцца на распрацаванай у 1946 годзе арыгінальнай мадэлі савецкага канструктара Міхаіла Калашнікава. Першапачатковая вытворчасць вялася на заводзе «Іжмаш» (Іжэўск, Расія), які пазней быў пераўтвораны ў групу кампаній «Калашнікаў»[1].
АК і яго мадыфікацыі — самая распаўсюджаная стралковая зброя ў свеце, за што ён уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Станам на 2009 год, налічваецца больш за 100 млн адзінак гэтага аўтамата, а таксама ён знаходзіцца на ўзбраенні 106 краін свету[2].
Спіс арыгінальных мадэляў
Мадэль | Год увядзення | Даўжыня (мм) | Маса (кг) | Прыцэльная далёкасць стральбы (м) | Калібр |
---|---|---|---|---|---|
АК-47 | 1949 | 870 | 3.41 | 800 | 7,62×39 мм |
АКМ/АКМС | 1959 | 880 | 3.1 | 1000 | 7,62×39 мм |
АК-74 | 1974 | 943 | 3.07 | 1000 | 5,45х39 мм |
АКС-74 | 1976 | 933 | 2.97 | 1000 | 5,45х39 мм |
АКСУ-74 | 1976 | 690 | 2.7 | 500 | 5,45х39 мм |
АК-101 | 1995 | 943/700 | 3.6 | 1000 | 5,56×45 мм |
АК-102 | 2000 | 824 | 3.0 | 500 | 5,56×45 мм |
АК-103 | 2001 | 943/705 | 3.4 | 1000 | 7,62×39 мм |
АК-104 | 2001 | 824/586 | 3.0 | 500 | 7,62×39 мм |
АК-105 | 2001 | 824/586 | 3.2 | 500 | 5,45х39 мм |
АК-106 | 2001 | 943/700 | 3.2 | 1000 | 5,45х39 мм |
АК-107 | 2010 | 943/700 | 3.8 | 1000 | 5,45х39 мм |
АК-108 | 2010 | 943/700 | 3.8 | 1000 | 5,56×45 мм |
АК-9 | 2007 | 705/465 | 3.1 | 400 | 9х39 мм |
АК-12 | 2018 | 940/730 | 3.3 | 1000 | 5,45х39 мм |
АК-15 | 2018 | 922/862 | 3.5 | 1000 | 7,62×39 мм |
АК-19 | 2020 | 935/725 | 3.35 | 1000 | 5,45х45 мм |
Зброя, створаная на базе АК
Заўвагі
- ↑ Крупнейший российский производитель боевого автоматического и снайперского оружия, управляемых артиллерийских снарядов, а также широкого спектра высокоточного оружия. (руск.)(недаступная спасылка). Группа компаний «Калашников». Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2023. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ 20 фактов об автомате Калашникова - РИА Новости, 10.11.2009 . web.archive.org (30 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2021. Праверана 8 кастрычніка 2023.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.