Аўсюк | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Avena fatua L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Аўсюк[3][4], Авёс пусты, Авёс дзікі, Аўсюг[5][6], або жывы авёс (Avena fatua) — від кветкавых раслін роду Авёс (Avena) сямейства метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае. Лісце шурпатае. Расліна часта перавышае вышыню 100—110 см, а мяцёлка дасягае даўжыні 30 см. Кветкавая мяцёлка складаецца з 2—3-кветкавых каласкоў. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім (да 3 см) каленчата сагнутым асцюком. Плод — зярняўка. Адзін асобнік можа даць да 600 адзінак насення[7]. Насенне захоўвае ўсходжасць 3-4 гады.
Пашырэнне
Расце паўсюдна ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, занесены ў Паўночную Амерыку і Паўднёвае паўшар’е.
Значэнне і выкарыстанне
Таксама можа крыжаваць з аўсом пасяўным, зніжаючы каштоўнасць сартоў. Маладыя ўсходы могуць ісці на корм скату.
Цяжкавыкараняльнае пустазелле. Значна зніжае ўраджайнасць яравых культур, высушвае глебу.
Сінонімы
- Anelytrum avenaceum Hack.
- Avena ambigua Schoenb. nom. inval.
- Avena cultiformis (Malzev) Malzev
- Avena hybrida Peterm.
- Avena intermedia Lindgr. nom. illeg.
- Avena intermedia T.Lestib.
- Avena japonica Steud.
- Avena lanuginosa Gilib.
- Avena meridionalis (Malzev) Roshev.
- Avena nigra Wallr.
- Avena occidentalis Durieu
- Avena patens St.-Lag. nom. illeg.
- Avena pilosa Scop. nom. illeg.
- Avena sativa subsp. fatua (L.) Fiori
- Avena sativa var. fatua (L.) Fiori
- Avena sativa subsp. fatua (L.) Thell.
- Avena sativa var. sericea Hook.f.
- Avena septentrionalis Malzev
- Avena sterilis Delile ex Boiss. nom. inval.
- Avena sterilis var. glabrescens Dur. ex Douin
- Avena vilis Wallr.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ ВСЭ 1974.
Літаратура
- Кім Г. А. Аўсюк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 170—171. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Овсюг // Т. 18. Никко — Отолиты. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — ISBN 8-87317-091-6.
- Мальцев А. И. Овсюги и овсы. — Л.: Издание Всес. ин-та прикл. ботаники, 1930.
Спасылкі
- Апісанне расліны на сайце Агроатлас Архівавана 25 сакавіка 2011.
- Овёс пустой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)