Аўстры́йская літарату́ра — літаратура, створаная на землях Аўстрыі або створаная за яе межамі літаратарамі з аўстрыйскай нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй.
Аўстрыйскую літаратуру можна ўмоўна падзяліць на два гістарычныя перыяд развіцця: перыяд вялікай еўрапейскай імперыі і перыяд маленькай дзяржавы. Змена сацыяльна-палітычнага ўладкавання аўстрыйскага грамадства моцна адбілася на ўсёй культуры, у тым ліку ў сферы літаратурнага жыцця.
У Аўстрыі пражывалі такія літаратары, як Артур Шніцлер, Стэфан Цвэйг, Томас Бернхард, Роберт Музіль, Георг Тракль, Франц Верфель, Франц Грыльпарцэр, Райнер Марыя Рыльке, Адальберт Штыфтэр, Эльфрыдэ Елінэк і Петэр Хандке.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.