Венскі меланж

Аўстрыйскую кухню часта атаясняюць з венскай кухняй, хоць традыцыйнае кулінарнае мастацтва Аўстрыі знаходзіць сваё адлюстраванне ў разнастайнасці рэгіянальных варыяцый, абумоўленых агульнай гісторыяй Аўстра-Венгерскай імперыі. У аўстрыйскай кухні спляліся разам кулінарныя традыцыі Венгрыі, Багеміі, Баварыі і Італіі. Запазычаныя з іншых краін стравы і тэхналогіі падрыхтоўкі інтэграваліся і адаптаваліся да мясцовых традыцый. Аўстрыйская кухня вядомая для ўсяго свету перш за ўсё выпечкай і прысмакамі. Сусветную вядомасць атрымаў венскі шніцаль.

Напоі

  • Кава: Аўстрыйцы вельмі любяць каву, у розных варыяцыях (напрыклад, венскі меланж) яго падаюць у кафэ. У асноўным, у рэцэптах выкарыстоўваецца гатунак мока. Таксама, ёсць адмысловы від дэсерту з выкарыстаннем кавы, раней зваўся «венская кава» - кава па-льежску.
  • Гарачы шакалад.
  • Безалкагольныя напоі: альмдудлер.
  • Піва: Піўныя традыцыі перанятыя з Германіі, піва падаецца ў ёмістасцях 0,2 літра (Pfiff), 0,3 літра (Seidel або kleines Bier) і 0,5 літраў (Krügerl, Halbe або großes Bier). На піўных фестывалях піва наліваецца ў літровыя і двухлітровыя куфлі, як у суседняй Баварыі. Найбольш папулярныя гатункі піва, якія варацца ў Аўстрыі - лагер (Märzen), нефільтраванае піва Zwicklbier і пшанічнае піва Stiegl. На Каляды традыцыйна варыцца бок.
  • Віно: Аўстрыйскія віны вырабляюць галоўным чынам на ўсходзе краіны ў Ніжняй Аўстрыі, Бургенландзе і Штырыі. Маладое віно, званае хойрыгер, атрымала сваю назву ад вінаграднікаў каля Вены.
  • Іншыя алкагольныя напоі: У розных землях рыхтуецца вялікая колькасць сідраў, шнапсаў, лікёраў, у аснове якіх фруктовыя кампаненты.

Закускі

Сярод закусак пераважаюць розныя сэндвічы з каўбасамі, вэнджанінай, сырамі.

Асноўныя стравы

Асноўныя стравы аўстрыйскай кухні былі галоўным чынам запазычаныя, напрыклад, гуляш або курыны папрыкаш з венгерскай кухні. Тым не менш шматлікія стравы атрымалі спецыфіку «па-аўстрыйску».

Дэсерты

Літаратура

  • Franz Maier-Bruck: Das große Sacher-Kochbuch. Die österreichische Küche. Seehamer, Weyarn 1994, ISBN 3-929626-27-6.
  • Eva Mayer-Bahl, Karl Schuhmacher (Verf.); Josef Zauner (Hrsg.): Das große Buch der österreichischen Mehlspeisen. Süße Traditionen von der Kaiserzeit bis heute. BLV, München 1997, ISBN 3-405-15175-9.
  • Karl Obauer, Rudolf Obauer: Das neue österreichische Kochbuch. 230 Klassiker und neue Kreationen. Zabert Sandmann, München 1999, ISBN 3-932023-38-2.
  • Ingrid Pernkopf, Renate Wagner-Wittula: Die traditionelle österreichische Küche. Pichler, Wien 2012, 431 Seiten, ISBN 3-85431-610-0.
  • Ewald Plachutta, Christoph Wagner: Die gute Küche. Verlag Orac, Wien ca. 1994, ISBN 3-7015-0310-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.