Аўстралійскі нацыянальны марскі музей
Заснаваны 1991 і 20 снежня 1990
Месцазнаходжанне
  • Сідней
Адрас 58 Pirrama Road, Pyrmont, NSW 2009
sea.museum (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстралійскі нацыянальны марскі музей (англ.: Australian National Maritime Museum (ANMM)) — марскі музей, размешчаны ў горадзе Сідней (штат Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Адзін з шасці музеяў, якімі непасрэдна кіруе федэральны ўрад (іншыя пяць — Аўстралійскі ваенны мемарыял, Нацыянальны музей Аўстраліі, Нацыянальная галерэя Аўстраліі, Нацыянальная партрэтная галерэя Аўстраліі і Квестакон) і адзіны, які знаходзіцца за межамі Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі.

Гісторыя

У чэрвені 1985 года федэральны ўрад абвясціў аб планах стварэння нацыянальнага музея з акцэнтам на марскую гісторыю Аўстраліі і залежнасць краіны ад мора.

Праект будынка музея быў распрацаваны Філіпам Коксам. Планавалася адкрыць музей ў 1988 годзе да 200-годдзя Аўстраліі, але з-за затрымак пры будаўніцтве музей быў адкрыты толькі 30 лістапада 1991 года.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.