Горад
![]()
Аўеда на карце Іспаніі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Аўе́да (ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu) — горад на поўначы Іспаніі, сталіца Астурыйскага княства і правінцыі Астурыя. У горадзе захоўваецца хрысціянская рэліквія хустка з Аўеда, якая шануецца ў Аўеда з IX стагоддзя[2]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.
Гісторыя
Аўеда заснаваны ў 761 годзе двума манахамі, Янам і Ноланам, якія заклалі на гары Аветум манастыр св. Вінцэнта, што размяшчаецца на ўзвышшы пасярод раўніны, у асяроддзі садавінавых садоў. Тым не менш, археалагічныя звесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагоддзі.
У 794 годзе Аўеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаго з яго пахода супраць хрысціянскіх каралеўстваў[3].
Кароль Фруэла I, чацвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Пасля заваявання Іспаніі маўрамі Альфонса II перавёў у Аўеда свой двор, адначасова горад ператварыўся ў сталіцу хрысціянскай Іспаніі і буйны цэнтр паломніцтва. Быў сталіцай Астурыйскага каралеўства і цэнтрам Рэканкісты. У гэты перыяд Аўеда стаў цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкавана вестготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцый. Сваёй найвышэйшай кропкі горад дасягнуў у час кіравання Раміра I.
У 1600 годзе ў Аўеда адкрыўся ўніверсітэт. Баявое мінулае Аўеда пацвердзіў і ў XX стагоддзі: у 1934 годзе тут, на мяжы раёна здабычы каменнага вугалю і жалезнай руды, праходзілі страйкі шахцёраў, а пасля паспяховага працяглага супраціву Франка горад лічыцца апорай антыфашысцкага і прафсаюзнага руху.
Клімат
Клімат Аўеда | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 11,7 | 12,8 | 14,4 | 14,9 | 17,6 | 20,3 | 22,4 | 22,8 | 21,7 | 18,1 | 14,6 | 12,5 | 17,0 |
Сярэдні мінімум, °C | 4,2 | 4,8 | 5,6 | 6,3 | 9,1 | 11,9 | 14,1 | 14,5 | 12,9 | 10,0 | 7,1 | 5,5 | 8,8 |
Норма ападкаў, мм | 129 | 115 | 78 | 65 | 51 | 29 | 25 | 35 | 55 | 84 | 108 | 130 | 973 |
Крыніца: AEMeT |
Эканоміка
Эканоміка горада моцна залежыць ад сектара паслуг. У цэнтры Аўеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус горада як адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна падтрымлівае вялікую колькасць рабочых месцаў у дзяржаўным кіраванні.
Гарады-пабрацімы
Вальпараіса, Чылі
Бохум, Германія
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Веракрус, Мексіка
Клермон-Феран, Францыя
Тампа, ЗША
Сант’яга-дэ-Кампастэла, Іспанія
Санта-Клара, Куба
Джэрсі-Сіці, ЗША
Сукрэ, Балівія
Самора, Іспанія
Тараўеха, Іспанія
Ханчжоу, Кітай
Валенсія-дэ-Дон-Хуан, Іспанія
Аўеда, ЗША
Візэў, Партугалія
Маранелья, Італія
Мосталес, Іспанія
Адукацыя
Зноскі
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
- ↑ Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
- ↑ Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.
Спасылкі
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 312 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўеда
- Афіцыйны сайт Аўеда