Аўгусцінас Вальдзямарас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Augustinas Voldemaras | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Мікалас Сляжавічус | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалас Сляжавічус | ||||||
Пераемнік | Юозас Тубяліс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 (16) красавіка 1883[1][2] |
||||||
Смерць |
16 мая 1942[3] (59 гадоў) |
||||||
Партыя |
Партыя прагрэсу літоўскай нацыі Саюз літоўскіх нацыяналістаў |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Пецярбургскі ўніверсітэт | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, гісторык, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгусці́нас Вальдзяма́рас (літ.: Augustinas Voldemaras, 4 [16] красавіка 1883, вёска Дзісна, цяпер Ігналінскі раён Літвы — 16 снежня 1942, Масква) — літоўскі навуковы, палітычны дзеяч, заснавальнік літоўскага фашысцкага руху «Жалезны воўк». Прафесар гісторыка-філалагічнага факультэта Пермскага ўніверсітэта (1916—1919), першы прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі ў 1918 і ў 1926—1929 гадах.
Біяграфія
З дваранскай сям'і. Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу з залатым медалём (1904) і гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1909). Здаў магістарскі экзамен (1910), у 1911—1914 прыват-дацэнт універсітэта. Стажыраваўся ў Італіі і Швецыі (1914—1915).
У верасні 1916 года разам з групай маладых таленавітых навукоўцаў А. Вальдзямарас быў залічаны ў штат гісторыка-філалагічнага факультэта Пермскага аддзялення Імператарскага Петраградскага ўніверсітэта (пазней — Пермскага ўніверсітэта) у якасці экстраардынарнага прафесара.
У 1916—1917 навучальным годзе выкладаў на кафедры ўсеагульнай гісторыі, вёў заняткі па старажытных мовах на кафедры класічнай філалогіі, а таксама па англійскай мове. За «выдатную руплівую службу» А. І. Вальдзямарас у студзені 1917 г. быў узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава III ступені, а ў жніўні таго ж года быў зацверджаны прафесарам Пермскага ўніверсітэта.
Быў паліглотам, валодаў многіімі мовамі (нямецкай, англійскай, рускай, шведскай, італьянскай, польскай, французскай і дp.).
Быў адным з заснавальнікаў Партыі прагрэсу літоўскай нацыі (літ.: Lietuvių tautos pažangos partija, 1916). Удзельнічаў у Пецярбургскім літоўскім сойме (май — чэрвень 1917), прылягаў да яго правага крыла. У верасні 1917 г. удзельнічаў кангрэсе народаў Расіі ў Кіеве. Удзельнічаў у мірных перамовах з Германіяй і яе саюзнікамі ў Брэсце ў студзені 1918 г., фармальна ўваходзячы ў якасці саветніка ў склад дэлегацыі Украінскай Народнай Рэспублікі, пасля чаго з'ехаў у Германію.
Кіраўнік урада
У канцы 1918 года вярнуўся ў Літву і быў кааптаваны ў Літоўскую Дзяржаўную Тарыбу (літ.: Lietuvos Valstybės Taryba). Прэзідыум Дзяржаўнага Савета 11 лістапада 1918 года зацвердзіў першы часовы ўрад Літвы з шасці міністраў пад кіраўніцтвам Вальдзямараса. Кіраваў I кабінетам міністраў да 26 снежня 1918 г., адначасова выконваючы абавязкі міністра замежных спраў, некаторы час таксама міністра абароны. У сувязі з наступам на Вільню чырвоных часцей з'ехаў у Германію.
Ва ўрадзе Мікаласа Сляжавічуса (26 снежня 1918 — 12 сакавіка 1919), Пранаса Давідайціса (12 сакавіка 1919 — 12 красавіка 1919), затым у IV і V урадах (12 красавіка 1919) — 19 чэрвеня 1920) быў міністрам замежных спраў.
Быў старшынёй дэлегацыі Літвы на Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919).
З 1920 г. выкладаў на Вышэйшых курсах у Коўне, на аснове якіх неўзабаве быў адкрыты Літоўскі ўніверсітэт (пасля Універсітэт Вітаўтаса Вялікага). Прафесар Літоўскага ўніверсітэта (1922—1926). У 1923 г. за артыкул палітычнага зместу быў на месяц заключаны ў Варнейскі працоўны лагер.
Стаў адным з заснавальнікаў партыі таўцінінкаў — нацыяналістычнай партыі Саюз літоўскіх нацыяналістаў (літ.: Lietuvių tautininkų sąjunga, 1924). Абіраўся ад гэтай партыі ў III Сойм (1926; распушчаны 12 красавіка 1927 г.).
У 1927 засноўвае літоўскі фашысцкі рух «Жалезны воўк».
Ваенны пераварот у Літве
Адзін з ініцыятараў дзяржаўнага перавароту (паводле савецкай гістарыяграфіі, фашысцкага) і стаў прэм'ер-міністрам XIV урада (17 снежня 1926 — 23 верасня 1929), адначасова міністрам замежных спраў і з 22 лістапада 1928 г. часова выконваючым абавязкі міністра абароны. 6 мая 1929 года на яго быў здзейснены замах. З-за рознагалоссяў з іншымі лідарамі літоўскіх нацыяналістаў у 1929 г. быў выведзены з урада. У канцы 1929 года быў высланы ў Плацялей і затым жыў пад наглядам паліцыі ў Зарасай.
Познія гады
Удзельнік путчу 7—8 чэрвеня 1934 года, прадпрынятай арганізацыяй «Жалезны воўк»; пасля правалу быў прысуджаны да дванаццаці гадоў турэмнага зняволення. У 1938 годзе ў сувязі з дваццацігоддзем літоўскай дзяржавы быў амніставаны і высланы за мяжу.
Вярнуўся ў чэрвені 1940 года ў Літву, ужо занятую савецкімі войскамі. Быў арыштаваны літоўскімі савецкімі органамі. Жыў у Арджанікідзэ як ссыльны, затым быў арыштаваны і кінуты ў турму ў Маскве. Няясныя акалічнасці вяртання і жыцця ў СССР дазвалялі некаторым даследчыкам, якія абапіраліся да таго ж на лісты Вальдзямараса, выказваць здагадку пра яго даўняе супрацоўніцтва з савецкай разведкай. У прыватнасці, былы супрацоўнік НКДБ А. Славінас пісаў: «Аўгусцінас Вальдзямарас — жыў у Парыжы на пенсію ад урада Літвы. Прыцягнуты рэзідэнтурай Замежнага аддзела НКУС да супрацоўніцтва з савецкай разведкай»[5]
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Lituanus — 1954. — ISSN 0024-5089 Праверана 26 студзеня 2018.
- ↑ Вольдемарас Аугустинас / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Славинас А., Гибель Помпеи. Тель-Авив, 1997. С. 222
Спасылкі
- Augustinas Voldemaras — Lietuvos premjeras, neordinarinis žmogus ir Lietuvoje dar neatrastas europinio lygio istorikas // 15min.lt.
- Kaip Augustinas Voldemaras 1929 metų rugsėjo mėnesį neteko valdžios // XXI amžius.
- Tarpukario Lietuvos Premjerai: Augustinas Voldemaras Архівавана 5 чэрвеня 2003..
- Братухин А. Ю. Латинисты Пермского государственного университета Архівавана 7 студзеня 2018. // Вестник Пермского университета. Иностранные языки и литературы. № 5 (21). Пермь: ПГУ, 2008. С. 162—168.
- Вольдемарас (Вольдемар) Августин Иосифович // Биографика СПбГУ.
- Вольдемарас Августин Иосифович // Профессора Пермского государственного университета (1963—2001) Архівавана 26 снежня 2014. / Гл. ред.: В. В. Маланин. Пермь: Изд-во Перм. ун-та, 2001. 419 с. С. 42.