Аўгуст Рэй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
August Rei | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яан Тынісан | ||||||
Пераемнік | Ота Штрандман | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яан Тынісан | ||||||
Пераемнік | Каарэл Ээнпалу | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Пунг | ||||||
Пераемнік | Антс Пійп | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1886 воласць Кабала, Вейсенштэйнскі павет, Эстляндская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
29 сакавіка 1963 (77 гадоў) Стакгольм, Швецыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | ЭСДРП | ||||||
Адукацыя | Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт | ||||||
Прафесія | юрыст | ||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітык, журналіст і адвакат | ||||||
Род войскаў | артылерыя | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгуст Рэй (эст. August Rei; 22 сакавіка 1886, воласць Кабала — 29 сакавіка 1963, Стакгольм) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Дзяржаўны старэйшына Эстонскай Рэспублікі (кіраўнік дзяржавы і ўрада) у 1928—1929.
Адукацыя
Вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Юр'еве (Тарту), выпускнік гімназіі ў Ноўгарадзе. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1911), ганаровы доктар права Тартускага ўніверсітэта (1932).
Сацыял-дэмакрат
Удзельнік рэвалюцыі 1905 у Расіі, быў датычны да арганізацыі паўстання на крэйсеры «Памяць Азова» ў 1906. У 1912—1913 знаходзіўся на ваеннай службе, у 1913—1914 працаваў юрыстам у Вільяндзі. У 1914—1917 служыў артылерыйскім афіцэрам у рускай арміі. У 1917 удзельнічаў у фарміраванні эстонскіх нацыянальных вайсковых часцей.
У 1917 быў адным з заснавальнікаў Эстонскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, кіраваў яе правым крылом, у 1917 і 1919 быў галоўным рэдактарам газеты Sotsiaaldemokraat.
Дзяржаўны і грамадскі дзеяч
У 1918—1919 — міністр працы і догляду Часовага ўрада Эстоніі, намеснік прэм'ер-міністра, часова выконваючы абавязкі міністра адукацыі. У 1919—1920 — старшыня Устаноўчага сходу Эстоніі. Дэпутат Рыйгікогу (парламента) першага — пятага скліканняў.
З 4 снежня 1928 па 9 ліпеня 1929 — дзяржаўны старэйшына Эстоніі (кіраўнік дзяржавы і ўрада).
У 1930—1934 — старшыня Талінскага гарадскога савета. У 1932—1933 — міністр замежных спраў. Да 1936 займаўся адвакацкай практыкай, быў абаронцам Ада Бірка на судовым працэсе ў 1927. Узнагароджаны Крыжам Свабоды трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.
У 1934 быў кандыдатам на пасаду дзяржаўнага старэйшыны Эстоніі разам з Канстанцінам Пятсам, Ёханам Лайданерам і Андрэсам Ларкам, аднак выбары не адбыліся з-за дзяржаўнага перавароту, арганізаванага Пятсам і Лайданерам, каб не дапусціць абрання правага кандыдата Ларкі.
Быў старшынёй Эстонскага працоўнага музычнага саюза і Талінскага рабочага музычнага таварыства, заснавальнікам Талінскага народнага дому, Талінскага працоўнага тэатра і Талінскага працоўнага спартыўнага таварыства.
У 1936—1937 — намеснік міністра замежных спраў. У 1937—1938 — намеснік старшыні Эстонскага грамадства знешняй палітыкі. У 1938—1940 — пасол Эстоніі ў СССР. Улетку 1940 змог з'ехаць у Швецыю, пазбегшы тым самым арышту.
Эмігрант
З 18-га па 20 верасня 1944 года — міністр замежных спраў ва ўрадзе Ота Тыіфа, які праіснаваў два дні ў перыяд паміж адступленнем германскіх войскаў з Таліна і яго заняццем савецкімі войскамі. У сучаснай эстонскай гістарыяграфіі Урад Ота Тыіфа разглядаецца як законны ўрад Эстоніі.
У 1945 — 1963 гг. быў прэм'ер-міністрам урада Эстоніі ў эміграцыі і выконваючым абавязкі прэзідэнта рэспублікі. У эміграцыі ўзначальваў таксама Эстонскі нацыянальны фонд (1946—1949) і Эстонскі нацыянальны савет (1947—1963). Выступаў у прэсе як публіцыст.
У жніўні 2006 рэшткі Аўгуста Рэя і яго жонкі Тэрэзы былі перапахаваны ў Таліне на могілках Метсакальмісту.
Бібліяграфія
- Эстонский биографический словарь. Таллин, 2002.
Зноскі
Літаратура
- Рупасов А. И. . Ант Ю. Август Рей – государственный деятель Эстонии, политик, дипломат. Тарту: Национальный архив, 2012. 399 с. // Труды Карельского научного центра РАН : журнал. — Птз.: 2014. — № 3. — С. 176–179.
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 27 верасня 2007.
- Пра перапахаванне праху