Аўгуст Залескі
польск.: August Zaleski
Нараджэнне 13 верасня 1883(1883-09-13)[1]
Смерць 7 красавіка 1972(1972-04-07)[3][4][…] (88 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, дыпламат, гісторык, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгуст Залескі (польск.: August Zaleski; 30 верасня 1883 — 7 красавіка 1972) — польскі палітык і дыпламат, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе быў на дыпламатычнай службе. Быў амбасадарам у Швейцарыі, Грэцыі і Італіі. У 1926—1932 гадах працаваў міністрам замежных спраў, у 1935—1938 гадах быў сенатарам. Удзельнічаў у працы Лігі Нацый.

Пасля акупацыі Польшчы Германіяй і СССР у 1939 годзе жыў у эміграцыі ў Францыі. У 1939—1941 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў у польскім эміграцыйным урадзе генерала Уладзіслава Сікорскага. Быў праціўнікам усходняй палітыкі Сікорскага, рэзка пратэставаў супраць пагаднення Сікорскага-Майскага, у сувязі з чым у 1941 годзе падаў у адстаўку. З 1943 па 1945 год займаў пасаду кіраўніка прэзідэнцкай службы Уладзіслава Рачкевіча.

У 1947 годзе пасля смерці Рачкевіча стаў прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля завяршэння кадэнцыі ў 1954 годзе ён падоўжыў тэрмін свайго прэзідэнцтва на нявызначаны тэрмін, што прывяло да разрыву з некаторымі польскімі палітыкамі-эмігрантамі. Затым стварыў так званую «Раду трох», якая зноў надала яму прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Перад смерцю ў 1972 годзе вылучыў Станіслава Астроўскага кандыдатам у прэзідэнты ў выгнанні і перадаў свае паўнамоцтвы пераемніку.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 15 сакавіка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. August Zaleski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. August Zaleski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.