Аэрапорт Ціват | ||
Краіна: Рэгіён: |
Чарнагорыя Ціват | |
Тып: | грамадзянскі | |
Код ІКАА: Код ІАТА: |
LYTV TIV | |
Вышыня: Каардынаты: |
+6 м 42°24′17″ пн. ш. 18°43′24″ у. д. | |
Мясцовы час: | UTC +2 | |
Час працы: | светлы час сутак | |
Эксплуатант: | Аэрапорты Чарнагорыі | |
Сайт: | montenegroairports.com
| |
Узлётна-пасадачныя палосы (УПП) | ||
---|---|---|
Нумар | Памеры | Пакрыццё |
14/32 | 2,500 м | асфальт |
Спіс аэрапортаў |
Аэрапорт Ціват (сербск.: Аеродром Тиват) — міжнародны аэрапорт, размешчаны ў чатырох кіламетрах ад горада Цівата. Адзін з двух грамадскіх аэрапортаў Чарнагорыі (другі — аэрапорт Падгорыцы).
Апісанне
Аэрапорт Цівата размешчаны ў паўночнай частцы адрыятычнага ўзбярэжжа Чарнагорыі. З аэрапорта круглы год ажыццяўляюцца штодзённыя рэйсы ў Белград і ў Маскву (аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева), астатнія рэйсы сканцэнтраваны галоўным чынам у летні перыяд. Аэрапорт абслугоўвае галоўным чынам чартарныя рэйсы, пасажыры якіх у большасці сваёй накіроўваюцца на курорты адрыятычнага ўзбярэжжа. Перадусім ён зручны для турыстаў, што едуць у Котар (размешчаны за 7 км ад аэрапорта) і ў Будву (у 20 км ад аэрапорта).
Аэрапорт Цівата быў пабудаваны ў 1971 годзе з узлётна-пасадачнай паласой даўжынёй 2500 метраў, якая знаходзіцца паблізу Котарскага заліва. У гадзіну аэрапорт здольны абслугоўваць да 6 рэйсаў.
Наземны транспарт
У 100 метрах ад выхаду з аэравакзала праходзіць Ядранская аўтамагістраль (Jadranska magistrala), дзе па патрабаванні спыняюцца аўтобусы, якія накіроўваюцца ў горад Ціват, у Котар, Будву, Петровац і г.д. Абсталяваных прыпынкаў паблізу аэрапорта няма. Найбліжэйшая аўтастанцыя — у горадзе Ціват — размешчана ў 1,5 км ад аэравакзала, ад яе адпраўляюцца маршруты практычна па ўсёй краіне.