Аэрапорт Барселона - Эль-Прат | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Aeropuerto de Barcelona-El Prat | |||||||||||||
| |||||||||||||
ІАТА: BCN — ІКАА: LEBL | |||||||||||||
Інфармацыя | |||||||||||||
Тып | публічны | ||||||||||||
Краіна | |||||||||||||
Размяшчэнне | Эль-Прат-дэ-Льябрэгат, Каталонія | ||||||||||||
Дата адкрыцця | 1916 | ||||||||||||
Уладальнік | Aena | ||||||||||||
Эксплуатант | Aena[d] | ||||||||||||
Вышыня НУМ | +4 м | ||||||||||||
Плошча |
|
||||||||||||
Сайт |
aena.es/es/josep-… (ісп.) aena.es/en/josep-… (англ.) |
||||||||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Статыстыка (2009) | |||||||||||||
Гадавы пасажырапаток | 41 639 622[1] | ||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародны аэрапорт Барселона-Эль-Прат (катал.: Aeropuerto de Barcelona-El Prat) — міжнародны аэрапорт, найбуйнейшы ў Каталоніі і другі па пасажыраабароце у Іспаніі.
Аэрапорт размешчаны прыблізна за 10 км на паўднёвы захад ад цэнтра Барселоны ў муніцыпалітэце Эль-Прат-дэ-Льёбрэгат. У 2008 годзе паслугамі аэрапорта скарысталіся 30.208.134 пасажыры. Маршрут у аэрапорт Мадрыд-Барахас з’яўляецца найбуйнейшым у свеце па колькасці пасажыраў. Аднак, з лютага 2008 года была ўведзена AVE — высакахуткасная чыгуначная магістраль паміж гарадамі, і колькасць авіярэйсаў пачала памяншацца.
16 чэрвеня 2009 г. адкрыўся новы тэрмінал аэрапорта плошчай у 544 тыс. км, які атрымаў назву Т1 і пабудаваны па праекце архітэктара Рыкарда Бафіля. Сёння міжнародны аэрапорт Барселоны мае 3 УПП даўжынёй ад 2540 м да 3352 м, дзве — асфальтавыя і адна бетонная.
Для авіякампаніі Vueling Airlines аэрапорт Барселоны з’яўляецца цэнтральным, для Spanair, Air Europa і Iberia Airlines — адным з найважнейшых вузлоў. Акрамя пасажырскіх рэйсаў аэрапорт прымае і адпраўляе таксама грузавыя.
У цяперашні момант у аэрапорце дзейнічаюць два тэрміналы Т1 і Т2, апошні быў пабудаваны нашмат раней і ўключае ў сябе тры сектары А, В і С. Паміж тэрміналамі курсіруе бясплатны аўтобус-шатл, а ад чыгуначнай станцыі паблізу тэрмінала Т2 арганізаваны шатл да новага тэрмінала Т1 .
Аэрапорт з Барселонай звязваюць хуткасная аўтамагістраль, чыгунка і аўтобус.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аэрапорт Барселоны
- Barcelona Airport International El Prat