![]()
Ашфард на карце Вялікабрытаніі ![]() ![]() | ||||||||||||||||
Ашфард (англ.: Ashford) — горад у англійскім графстве Кент, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна (бора).
Размешчаны за 98 км на паўднёвы ўсход ад Лондана і за 24 км на паўднёвы захад ад Кентэрберы. Горад вядомы з IX стагоддзя, згаданы ў Кнізе Страшнага суда 1086 года пад імем Essetesford. У XIII стагоддзі атрымаў статус market town, гэта значыць горада, які мае права арганізоўваць рынкі. 8 мая 1450 года тут пачалося народнае паўстанне пад кіраўніцтвам Джэка Кэда, якое стала прэлюдыяй да вайны Пунсовай і Белай ружы. У сярэдзіне XIX стагоддзя, пасля будаўніцтва чыгунак, пачаў хутка расці.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Энтані Хантэр, біяхімік
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Google Maps — 2005.
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/uk/cities/englandua/?cityid=7086
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.