Ашмянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 105 км |
Басейн | 1 490 км² |
Расход вады | 13,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ашмянскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°27′42″ пн. ш. 25°45′28″ у. д. |
Вусце | Вілія |
• Вышыня | 120 м |
• Каардынаты | 54°46′33″ пн. ш. 26°12′16″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
|
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ашмянка — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Віліі.
Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1490 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Назва
Назва балцкага паходжання. Адпачатны выгляд назвы Ašmena. Балцкія таксама назвы яе прытокаў Балтупа, Вайгета, Лоша, Кернава, Лэйлупка, Панарка.
Назва Ашмяны (Ашмянкі) значыць «Камяністая (рака)»[1].
Асноўныя прытокі
Справа: Забалаць, Гаружанка, Панарка, Сікуня, Сікунка, Куна, Галянка. Злева: Лоша, Кернава, Гайголка.
На рацэ
Вадасховішча: Рачунскае. Зоны адпачынку: Ашмянка. ГЭС: Рачунская.
Агульнае
Пачынаецца каля вёскі Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна, у вярхоўі працякае па цэнтральнай частцы Ашмянскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні па Нарачанска-Вілейскай нізіне. Каля вёскі Харанжышкі сажалка плошчай 0,02 км². У пойме меліярацыйныя каналы. Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Пойма роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, у ёй некалькі азёр — найбольшае возера Рыжае. Рэчышча ў межань да вусця ракі Гаружанка мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад вёскі Мураваная Ашмянка да вусця ракі Забалаць). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні параслі хмызняком. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Зноскі
- ↑ Топоров В. Н. Две заметки из области балтийской топонимии (этимологический аспект) [1959] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т.4. Кн. 2. М., 2010. С. 74-77.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.