| ||||||||||||||||||
Ачамчыра[3] (абх.: Очамчыра) — горад у Абхазіі, Грузія, цэнтр Ачамчырскага раёна, на ўзбярэжжы Чорнага мора. Насельніцтва — 4,7 тыс.чал.(2003).
Ачамчыра размешчана на вышыні 5 метраў над узроўнем мора. Адлегласць да Сухума — 57 км. Клімат — субтрапічны. Сярэдняя тэмпература — 13,6 °C, тэмпература студзеня — 4,5 °C, ліпеня — 23 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1300 мм.
Вядомыя асобы
- Ігар Васільевіч Ляшэнка (нар. 1974) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Аляксей Іларыёнавіч Хачава (1927—2012) — урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).
Зноскі
- ↑ Этнокавказ Население Абхазии 2003
- ↑ Грузінская пошта — 1805.
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ачамчыра
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.