Ацмінаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ацмінава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 22 жніўня 2017
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2017) 455
Плошча 122,92 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Ацмі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ацмінава. Плошча 12 292 га.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 22 жніўня 2017 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1826 чалавек[2], з іх 80,0 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 8,0 % — палякі[3].

Насельніцтва, жыхароў: 597 (2008 г.), 620 (2009 г.)[2], 455 (2017 г.)[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Альхоўкавёска51
Ацмінавааграгарадок328
Бердаўкавёска38
Генюшывёска25
Гніліцавёска1
Дзетамлявёска35
Лаўскіявёска4
Лешчанкавёска134
Малачківёска4

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.