Ахеран | |
---|---|
грэч. Αχέρων | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 52 км |
Басейн | 705 км² |
Вадацёк | |
Выток | Пінд |
• Вышыня | 1986 м |
• Каардынаты | 39°28′19″ пн. ш. 20°40′39″ у. д. |
Вусце | Іанічнае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 39°14′11″ пн. ш. 20°28′33″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іанічнае мора |
|
|
Краіна | |
|
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахе́ран (грэч. Αχέρων) — рака на паўночным захадзе Грэцыі. Даўжыня — 52 км.
Пачаткам ракі Ахеран лічыцца зліццё двух ручаёў, што бяруць бачатак у гарах Пінд на вышыні 1986 м. Яна цячэ па вузкай горнай даліне, потым фарміруе каньён са стромкімі скаламі. За ім у мінулым расцілалася возера Ахерусія, асушанае ў 1960-х гг. Ніжняя плынь пры ўпадзенні ў Іанічнае мора суднаходная, даступная для маламерных суднаў.
Назва ракі паходзіць ад грэч. ἄχος («уздых»). У Старажытнай Грэцыі лічылася прытокам Стыкса. Старажытныя грэкі верылі, што ў возеры Ахерусія месціўся ўваход у свет памерлых. Каля Ахерана знаходзіўся храм Некрамантэён, дзе жрацы прымалі пілігрымаў, якія імкнуліся ўвайсці ў кантакт з нябожчыкамі. У 1958 г. храм, пабудаваны ў IV ст. да н.э., быў знойдзены археолагамі.
У нашы дні рэчышча Ахерана з’яўляецца месцам прыцягнення для турыстаў.