Вёска
Афераўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
55°05′26″ пн. ш. 28°21′32″ у. д.
Насельніцтва
  • 1 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Аўтамабільны код
2
СААТА
2249807006
Афераўшчына на карце Беларусі ±
Афераўшчына (Беларусь)
Афераўшчына
Афераўшчына (Віцебская вобласць)
Афераўшчына

Афе́раўшчына[1] (трансліт.: Afieraŭščyna, руск.: Аферовщина) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Гісторыя

Назва, напэўна, паходзіць ад ахвяра (з варыяцыяй афера) у сэнсе «дар на царкву».

У XVIII стагоддзі Афёраўшчына ўваходзіла ў склад маёнтка Весніцк (агулам маёнтак меў 13 вёскак), які належаў ордэну піяраў у Лужках. На заходнім ускрайку вёскі знаходзілася невялічкая драўляная ўніяцкая царква, збудаваная піярамі. Але царкоўны прыход да пачатку XIX стагоддзя знаходзіўся ў вёсцы Слабодка і толькі потым жыхары вёскі сталі наведваць царкву ў Вялікіх Дольцах.

У 1834 годзе маёнтак быў канфіскаваны на карысць дзяржавы, адпаведна ўсе сяляне перайшлі ў катэгорыю дзяржаўных. Наступным крокам стала скасаванне ўніяцтва ў 1839 годзе і перавод сялян у праваслаўе.

У XIX стагоддзі сяло Афёраўшчына Барысаўскага павета Мінскай губерні ў скарбовым маёнтку з цэнтрам у Рагазіна. Належала да праваслаўнага Вялікадолецкага Свята-Духаўскага прыходу. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

У выніку Рыжскага мірнага дагавора апынулася ў складзе СССР. Савецка-польская мяжа праходзіла за некалькі кіламетраў на захад ад вёскі.

У 1921 годзе на базе прыходскай адкрыта працоўная школа.

З 1924 года ў складзе Весніцкага сельсавета Ушацкага раёна. Дзейнічаў калгас імя Валадарскага.

Падчас Другой сусветнай вайны вёска трапіла ў склад Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У пачатку мая 1944 года, падчас праведзення карнай аперацыі «Вясенняе свята», у вёсцы знішчана 18 двароў, загублена 20 жыхароў[2].

З 18 сакавіка 1963 года ў складзе Вялікадолецкага сельсавета[3].

У 1964 годзе каля могілак у паўднёва-заходняй частцы вёскі пастаўлены абеліск на брацкай магіле партызан[4].

Дэмаграфія

  • 1883 год — 103 чал[5].
  • 1909 год — 241 чал.
  • 1926 год — 196 чал[6].
  • 1941 год — 211 чал.
  • 1969 год — 82 чал.
  • 2000 год — 19 чал.
  • 2022 год — 0 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. НАРБ. Ф.1363, Воп.1, Спр.1039, Стр.26-40; НАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр.752. Стр.144
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. http://www.belpatriot.by/?p=15920
  5. НГАБ, Ф.584, Воп.1, Спр.33, Стр.54-56
  6. НАРБ, Ф.30, Воп.2, Спр. 6368, Стр.101аб

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.