Афга́ні — грашовая адзінка Афганістана з валютным кодам AFN. 1 афгані (Af) = 100 пул.
Гісторыя
У канцы 19 і пачатку 20 стагоддзяў тэрыторыя сучаснага Афганістана знаходзілася пад уладай Вялікабрытаніі. У грашовым абарачэнні знаходзіліся і індыйскія рупіі, персіцкія крані і расійскія рублі. Мясцовая валюта была ўведзена ў 1880 годзе Абдур Рахманам Кахнаем і мела назву афганская рупія ці кабульская рупія. Яна адпавядала 9 грамам серабра. Пасля атрымання незалежнасці ў 1919 годзе ўлада спрабавала ўвесці папяровыя грошы.
Аўгані, 1925—2003
У 1927 годзе была праведзена валютная рэформа, пад час якой з’явілася новая валюта афгані якая дзялілася на 100 пулаў. 1 афгані меў курс 1,1 да афганскай рупіі і, пачаткова, адпавядаў 10 грамам серабра. У 1978 годзе пасля ўвядзення ISO 4217 афгані атрымала валютны код AFA.
Бурныя гістарычныя змены (падзенне манархіі, грамадзянская вайна, савецкая акупацыя, урад Талібаў) выклікалі значную дэвальвацыю афгані. У 2002 годзе 1 долар ЗША меў вартасць 46 000 афгані.
Афгані 2003-сучаснасць
З 2 студзеня 2003 года і на працягу трох месяцаў цягнуўся абмен старых афгані на новыя па курсу 1000 да 1.
У наш час існуюць банкноты вартасцю 1000, 500, 100, 50, 20, 10, 5, 2,1 афгані і манэт вартасцю 5, 2 і 1 афгані.
Інфляцыя ў 2005 годзе склала 16,3 %.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афгані