Афганскія маджахеды Душманы | |
---|---|
араб. مجاهد | |
Гады існавання | 1979 — 2001 |
Краіна | Афганістан |
Тып | Узброеныя фарміраванні |
Удзел у |
Афганская вайна, 1979—1989 Грамадзянская вайна ў Афганістане, 1989—1992 Грамадзянская вайна ў Афганістане, 1992—2001 Вайна ў Афганістане (2001—2014) Карабахская вайна[1] Грамадзянская вайна ў Таджыкістане |
Афга́нскія маджахе́ды (араб. مجاهد mujāhid, mujahiddin) — члены нерэгулярных узброеных фарміраванняў, матываваных радыкальнай ісламскай ідэалогіяй, арганізаваных у адзіную паўстанцкую сілу ў перыяд грамадзянскай вайны ў Афганістане ў 1979—1992 гадах. Набіраліся з 1979 года з мясцовага насельніцтва з мэтай вядзення ўзброенай барацьбы супраць ваеннай прысутнасці СССР і афганскіх урадаў Бабрака Кармаля і Наджыбулы. Частка афганскіх маджахедаў пасля заканчэння вайны ў сярэдзіне 1990-х гадоў папоўніла шэрагі радыкальнага руху «Талібан», іншая — атрады «Паўночнага Альянсу».
Слова «маджахед» арабскага паходжання («муджахід», множны лік «муджахідзін»), літаральна азначае «змагар за веру»[2], адначасова з'яўляючыся абазначэннем удзельніка джыхаду або мяцежніка (паўстанца). Савецкая армія і афганскія ўлады называлі іх душма́намі (дары: دشمان — dušman, душмон, пушту دښمان - duxman,dušman — «вораг»), а савецкіх салдат афганцы называлі шураві (дары: شوروی — šuravî, шӯравӣ — «савецкі»). Савецкія салдаты часта ўжывалі для іх абазначэння жаргоннае слова «духі» — вытворнае ад «душманы».
Душманы насілі тое ж традыцыйнае афганскае адзенне, што і мясцовае насельніцтва, знешне нічым з яго не адрозніваючыся (кашулі, чорныя камізэлькі, чалма ці паколь).
Зноскі
- ↑ Турцыя і карабахскі канфлікт
- ↑ Толковый словарь Беслова
Літаратура
- Журнал «Армия», 1999, № 6
- Кто же они, душманы? // «Проблемы мира и социализма», № 5 (333), 1986. стр.93-96
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афганскія маджахеды
- Советский репортёр в гостях у душманов