Атэрасклероз | |
---|---|
![]() Змены ў крывяносным сасудзе (працэс развіцця атэрасклерозу). | |
МКХ-10 | I70. |
МКБ-10-КМ | I70 і I25.1 |
МКХ-9 | 440 |
МКБ-9-КМ | 440[1] |
DiseasesDB | 1039 |
MedlinePlus | 000171 |
eMedicine | med/182 |
MeSH | D050197 |
![]() |
Атэрасклероз — хранічнае захворванне артэрый эластычнага і мышачна-эластычнага тыпу, узнікае з прычыны парушэння ліпіднага абмену і суправаджаецца адкладам халестэрыну і некаторых фракцый ліпапратэідаў у íнтыме сасудаў. Адклады фармуюцца ў выглядзе атэраматозных бляшак. Наступнае разрастанне ў іх злучальнай тканкі (склероз), і кальцыноз сценкі сасуда прыводзяць да дэфармацыі і звужэння прасвету да аблітэрацыі (закаркавання). Важна адрозніваць атэрасклероз ад артэрыясклерозу Менкеберга, іншай формы склератычных паражэнняў артэрый, для якой характэрна адкладанне соляў кальцыю ў сярэдняй абалонцы артэрый, дыфузныя паразы (адсутнасць бляшак), развіццё анеўрызмаў (а не закаркаванне) сасудаў. Атэрасклероз сасудаў вядзе да развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.
Папярэджанне
Развіццё хваробы стрымлівае ўніканне тлустай ежы жывёльнага паходжання і спажыванне гародніны (буракі, баклажаны, капуста і таматы) і ягадаў (агрэст, ажына, маліна, чарнаплодная рабіна, суніцы, чарнасліў і яблыкі), што выводзяць халестэрын.
Прычыны
Хваробе спрыяе павышаны артэрыяльны ціск, залішняя вага цела, маларухомы лад жыцця, хранічныя стрэсы і паленне[2].
Праявы
На першай (пачатковай) ступені хваробы адзначаецца зябкасць, сутаргі ў канечнасцях, паколванне і смыленне ў кончыках пальцаў, стомленасць. Перамежавальная кульгавасць выяўляецца праз боль у ікраножных мышцах галёнкі і ступні, што змушае спыняць хаду.
На другой ступені скура становіцца сухой і лушчыцца, з'яўляецца гіперкератоз. Замаруджваецца рост пазногцяў, яны патаўшчаюцца, становяцца крохкімі з матавай і бурай. Парушэнне росту валасоў вядзе да з'яўлення ўчасткаў аблысення. Развіваецца атрафія падскурнай тлушчавай клятчаткі і дробных мышцаў.
Трэцяя ступеня выяўляецца праз боль у пашкоджанай канцавіне ў спакоі, што замінае хадзіць. Афарбоўка скураных покрываў рэзка змяняецца ў залежнасці ад позы пашкоджанай канцавіны. Яе пад'ём суправаджаецца пабяленнем, апусканне — пачырваненнем скуры, якая вытанчаецца і становіцца лёгкаранімай. Дробныя раны ў выніку пацёртасцей, удараў, стрыжкі пазногцяў прыводзяць да ўтварэння трэшчынаў і хваравітых язваў на паверхні.
На чацвёртай ступені боль у ступні і пальцах становіцца пастаянным і невыносным. Краі і дно язваў на пальцах пакрываюцца брудна-шэрым налётам. Далучаецца ацёк ступні і галёнкі, развіваецца гангрэна пальцаў і ступняў[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Надзея Нікалаева. Як кантраляваць атэрасклероз // Краіна здароўя. — 15 сакавіка 2008. — № 14 (70). — С. 3.
- ↑ Вольга Шаўко. Кідай курыць і больш рухайся // Краіна здароўя. — 13 снежня 2008. — № 57 (113). — С. 4.
Літаратура
- T. Gui, A. Shimokado u. a.: Diverse roles of macrophages in atherosclerosis: from inflammatory biology to biomarker discovery. In: Mediators of inflammation. Band 2012, 2012, S. 693083, ISSN 1466-1861.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Атэрасклероз