Атыла Ёжэф | |
---|---|
венг.: József Attila | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1937[5][1][…] (32 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | József Áron[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Прэміі |
Baumgarten Prize[d] (1938) |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
А́тыла Ё́жэф (венг.: József Attila; 11 красавіка 1905, Будапешт — 3 снежня 1937, Балатонсарса) — венгерскі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся на рабочай ўскраіне сталіцы. Бацька, выхадзец з Трансільваніі, пакінуў сям’ю, калі сыну было тры гады. Маці, якая працавала прачкай і прыбіральшчыцай, памерла ў 1919 годзе. Ёжэф падзарабляў з дзіцячых гадоў і змяніў мноства заняткаў, некалькі разоў спрабаваў пакончыць з сабой. Паступіў у 1924 годзе ў Сегедскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філалогію, але быў выключаны за рэвалюцыйныя вершы. Затым вучыўся ў Венскім універсітэце (1925) і Сарбоне (1926—1927), дзе прачытаў Гегеля і Маркса, адкрыў для сябе паэзію Віёна. Вярнуўся на радзіму ў 1927 годзе, перажыў цяжкі нервовы зрыў. У 1930 годзе ўступіў у Венгерскую камуністычную партыю. У 1931 годзе пачаў цікавіцца псіхааналізам. У 1933 годзе быў выключаны з партыі сталіністамі. У 1935 годзе зноў перажыў глыбокую дэпрэсію, быў змешчаны ў псіхіятрычную лячэбніцу. У 1936 годзе пачаў выдаваць леварадыкальны часопіс «Довад» (венг.: Szép Szó). У 1937 годзе пазнаёміўся з Томасам Манам, прысвяціў яму верш. Пазней зноў апынуўся ў бальніцы. Скончыў самагубствам, кінуўшыся пад цягнік.
Творчасць
Першы зборнік вершаў «Папрашайка прыгажосці» (1922). Працаваў у жанрах санета, паслання, пейзажнай замалёўкі, балады, оды і інш. У ранніх творах істотны ўплыў экспрэсіянізму і сюррэалізму. Аўтар зборнікаў «Не я крычу» (1925), «Ні бацька, ні маці» (1929), «Пні карчуй і не скуголь» (1931), «Ноч ускраіны» (1932), «Мядзведжы танец» (1934), «Вельмі балюча» (1936). Паэзія мае выразны філасофскі характар, у ёй спалучаюцца гратэск і лірызм, адметная метрычнай і страфічнай разнастайнасцю, асацыятыўнасцю.
Беларускія пераклады
Верш «З чыстым сэрцам» пераклаў Мікола Аляхновіч[6].
Зноскі
- 1 2 Attila József // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Jozsef Attila // Vegetti Catalog of Fantastic Literature
- ↑ Йожеф Аттила // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Йожеф Аттила // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
- Іозеф Атыла. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Атыла Ёжэф