Атон IV Браўншвайгскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Otto IV von Braunschweig | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 12 ліпеня 1198, Ахенскі сабор, Ахен, Германія | ||||||
Сумесна з | Філіп Швабскі (9 чэрвеня 1198 — 21 чэрвеня 1208) | ||||||
Папярэднік | Генрых VI | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых II | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 4 кастрычніка 1209, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія | ||||||
Папярэднік | Генрых VI | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1175/1176 Браўншвайг, Ніжняя Саксонія |
||||||
Смерць |
19 мая 1218 замак Гарцбург (цяпер — у межах горада Бад-Гарцбург), Ніжняя Саксонія |
||||||
Месца пахавання | манастырская царква Св. Бласіуса, Браўншвайг | ||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Генрых Леў | ||||||
Маці | Мацільда Плантагенет | ||||||
Жонка |
1-я: Беатрыса Старэйшая 2-я: Марыя Брабанцкая |
||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атон IV (1182 — 1218) — нямецкі кароль, імператар Свяшчэннай рымскай імперыі (1209—1215).
За ўдзел у вайне супраць Філіпа II Аўгуста, атрымаў графства Пуату і герцагства Аквітанію. Пасля смерці імператара Генрыха VI ён быў процістаўлен вельфскай партыяй Піліпу Швабскаму (1198), але быў пераможаны, хоць яму дапамагалі Англія, Данія і Папа Рымскі, з якім ён 8 чэрвеня 1201 склаў зневажальны Нейскі канкардат. Пасля забойства Піліпа, у 1208, Атон быў прызнаны нямецкім каралём, пераабраны ў Франкфурце, і 4 кастрычніка 1209 каранаваны ў Рыме.
Атон IV не стрымаў дадзеных Папе абяцанняў і заявіў прэтэнзію на вярхоўныя правы над Італіяй, Папа Інакенцій III у лістападзе 1210 адлучыў яго ад царквы і ў 1212 прызнаў Фрыдрыха II Гогенштаўфена законным германскім каралём. Уся паўднёвая Германія пасля гэтага адышла ад Атона. Пераможаны французскім каралём Піліпам II пры Бувіне (1214), Атон павінен быў саступіць суперніку; ён уцёк ў свае спадчынныя землі і адтуль ваяваў яшчэ з дацкім каралём Вальдэмарам і архібіскупам магдэбургскім.
Зноскі
Літаратура
- Abel, «Kaiser О. IV und Konig Friedrich II».
- Langerfeldt, «Kaiser О. IV».
- Winkelmann, «Philipp von Schwaben und Otto IV von Braunschweig».
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |