Аграгарадок
Атоліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°46′57″ пн. ш. 27°26′00″ у. д.
Вышыня цэнтра
228 м[1]
Насельніцтва
  • 1 517 чал. (2009)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223011
Аўтамабільны код
5
Атоліна на карце Беларусі ±
Атоліна (Беларусь)
Атоліна
Атоліна (Мінская вобласць)
Атоліна

Ато́ліна[3] (трансліт.: Atolina, руск.: Атолино) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сеніцкага сельсавета.

Размешчана за 6 км ад Мінска.

Назва

Названа Атолін (руск.: Оттолинъ) ад імя Атона Горвата, мужа гаспадыні маёнтка Людвікі з Оштарпаў. На карце еўрапейскай часткі Расіі сярэдзіны XIX стагоддзя паселішча пазначана як «Атолинъ».

Гісторыя

Атоліна заснавана ў 1860-я гады паміж вёскамі Прылучкі і Падгай, уваходзіла ў склад маёнтка Прылукі, уладальніцай якога як бацькоўскай спадчынай у 1853—1872 гады была Людвіка Горват (Оштарп), жонка Атона Горвата. У 1872 годзе маёнтак набыты ў Горватаў графам Эмерыкам Гутэн-Чапскім.

У XX стагоддзі пасёлак вядомы спецсаўгасам «Атоліна», які вырабляў прадукцыю для патрэб цэнтральнай савецка-партыйнай наменклатуры. У XXI стагоддзі найбуйнейшае прадпрыемства Атоліна — эксперыментальна-даследніцкая гаспадарка «Усход».

З 1990-х да 2022 года ў Атоліна працавала РУП «Адамас БДУ», якое займалася вытворчасцю алмазаў.

Інфраструктура

Грамадскі транспарт Атоліна мае некалькі аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўвае дзяржаўным прадпрыемствам «Мінскаблтранс»:

  • 311 — Марыпаль — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя») праз Стукацічы;
  • 339 — Забалоцце — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»);
  • 339а — Забалоцце — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя») праз Атоліна;
  • 379 — Атоліна — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»);
  • 379у — Атоліна — Мінск (прыпынак Брылеўская);
  • 413 — Марыпаль — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»);
  • 413у — Марыпаль — Мінск (прыпынак. Брылеўская);
  • 429 — Атоліна — Мінск (ДС «Дружная»).

Так сама ёсць маршруты таксі:

  • 1131 — Атоліна — Мінск (чыгуначны вакзал);
  • 1545 — Атоліна — Мінск (ст. м. Малінаўка).

Транспартную інфраструктуру складаюць чатыры аўтамабільныя дарогі

  • Н-9033 (вул. Школьная) — дарога на Мінск,
  • Н-9033 (вул. Цэнтральная) — дарога на Самахвалавічы,
  • Н-9047 — выезд на МКАД-2,
  • Н-24951 — выезд на Брэсцкую шашу.

Насельніцтва

  • 1999 год (перапіс) — 1012 чалавек
  • 2009 год (перапіс) — 1517 чалавек

Адукацыя

З 1974 года ў Атоліне працуе Прылуцкая сярэдняя школа.

Эканоміка

У Атоліна месціцца прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці «Адэльвейс».

Па вуліцы Цэнтральнай знаходзіцца эксперыментальна-даследніцкая гаспадарка «Усход».

Па вуліцы Школьнай знаходзяцца кацельня і друкарня.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 года
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.