Атле Сельберг
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1917(1917-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 2007(2007-08-06)[3][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Уле Сельберг[d]
Жонка Хедвіг Сельберг[d][5][6]
Дзеці Ingrid Maria Selberg[d][7]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атле Сельберг (нарв.: Atle Selberg; 14 чэрвеня 1917 — 6 жніўня 2007) — нарвежскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне аналітычнай тэорыі лікаў і тэорыі аўтаморфных функцый.

Біяграфія

Сельберг нарадзіўся ў 1917 годзе ў нарвежскім горадзе Лангесун (Langesund). Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Осла, які скончыў у 1943 годзе, атрымаўшы ступень Ph.D.

У 1942 годзе ён даказаў, што канчатковая доля ўсіх нулёў дзэта-функцыі Рымана ляжыць на крытычнай прамой Re(s)=1⁄2. У 1947 годзе распрацаваў «метад рэшата Сельберга», які прымяняўся ў даследаванні пытанняў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1948 годзе (паралельна з Эрдзёшам) атрымаў элементарны доказ асімптатычнага закона размеркавання простых лікаў, апублікаваў яго і ў 1950 годзе быў удастоены за гэта Філдсаўскай прэміі.

Знайшоў адзін з элементарных доказаў тэарэмы Дырыхле пра простыя лікі ў арыфметычнай прагрэсіі.

Пераехаўшы ў ЗША, пачаў працу ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане (штат Нью-Джэрсі). У 1956 годзе ён апублікаваў адну з найбольш значных сваіх прац, у якой даказваў формулу, якая атрымала назву «Формула следа Сельберга» (ужываецца ў тэорыі аўтаморфных функцый, у тэорыі прадстаўленняў і іншых раздзелах матэматыкі і фізікі).

У 1986 годзе за яго працы па тэорыі лікаў, дыскрэтным групам і аўтаморфным формам Сельберг быў удастоены Прэміі Вольфа. Таксама ён быў абраны членам Нарвежскай акадэміі навук, Дацкай каралеўскай акадэміі навук і Амерыканскай акадэміі гуманітарных і дакладных навук.

Сельберг быў жанаты, меў двух дзяцей. Памёр 6 жніўня 2007 года ад сардэчнай недастатковасці.

Зноскі

  1. http://www.universalis.fr/encyclopedie/atle-selberg/
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. http://www.ias.edu/newsroom/announcements/view/1186683853.html
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Dyson G. Turing's Cathedral: The Origins of the Digital Universe, Los orígenes del universo digitalPantheon Books, 2012. — ISBN 978-1-4000-7599-7
  6. Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502
  7. 1 2 3 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  8. 1 2 3 https://www.ias.edu/scholars/atle-selberg
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.