Атлантычная Канада (ці Атлантычныя правінцыі) — вобласць Канады, якая складаецца з чатырох правінцый на атлантычным узбярэжжы: Прыморскіх правінцый (Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда) і правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Размешчаная на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна правінцыя Квебек не ўваходзіць у склад Атлантычнай Канады.
Па стане на 2009 год агульная колькасць жыхароў Атлантычных правінцый складала 2 337 561 чалавек[1].
Гістарычная даведка
Выкарыстоўваемы ў наш час тэрмін Атлантычная Канада ўвёў у 1949 годзе прэм'ер-міністр Ньюфаўндленда Джоі Смолвуд адразу пасля ўваходжання правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор у склад Канады. Смолвуд лічыў залішне саманадзейным назваць новую правінцыю часткай «Прыморскай тэрыторыі», паколькі ў іх склад уваходзяць тры правінцыі — Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і Востраў Прынца Эдуарда, якія маюць сваю ўласную гісторыю і ўнікальныя культурныя асаблівасці. Нью-Брансуік і Новая Шатландыя ўвайшлі ў склад Канфедэрацыі Канада ў 1867 годзе, Востраў Прынца Эдуарда — у 1873 годзе.
Гарады
Ніжэй прыведзены спіс супольнасцяў (гарадоў і абласцей) Атлантычнай Канады, колькасць насельніцтва якіх па даных перапісу 2006 года складала больш 15 тысяч чалавек[2]:
Горад | Правінцыя | Насельніцтва |
---|---|---|
Галіфакс | Новая Шатландыя | 411 007 |
Сент-Джонс | Ньюфаўндленд і Лабрадор | 181 113 |
Монктан | Нью-Брансуік | 126 424 |
Сент-Джон | Нью-Брансуік | 122 389 |
Сідні (муніцыпальная тэрыторыя Кейп-Брэтан) | Новая Шатландыя | 105 928 |
Фрэдэрыктан | Нью-Брансуік | 85 688 |
Шарлоттаўн | Востраў Прынца Эдуарда | 58 625 |
Трура | Новая Шатландыя | 45 077 |
Нью-Глазга | Новая Шатландыя | 36 288 |
Батэрст | Нью-Брансуік | 31 424 |
Корнер-Брук | Ньюфаўндленд і Лабрадор | 26 623 |
Кентвіл | Новая Шатландыя | 25 969 |
Мірамішы | Нью-Брансуік | 24 737 |
Эдмундстан | Нью-Брансуік | 21 442 |
Самерсайд | Востраў Прынца Эдуарда | 16 153 |
Зноскі
- ↑ Statistics Canada
- ↑ statcan.ca, 2006 Census Архівавана 21 лютага 2008.
Спасылкі
- Atlas of Canada — Atlantic Region Архівавана 10 ліпеня 2016.
- Atlantic Canadian cities and Surrounding areas
- Atlantic Canada Portal/Portail du Canada Atlantique
- Atlantic Canada — A Profitable Place to do Business Архівавана 9 лютага 2009.
- Historical Coins of Atlantic Canada
- East Coast Proud
- Spacing Atlantic — A Blog about urban planning and transportation issues in Atlantic Canada Архівавана 16 кастрычніка 2018.