Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы
  • Пакаленні Ізраіля
  • Удзелы пакаленняў Ізраіля
  • Дзесяць згубленых пакаленняў

Асірава пакаленне — паводле Бібліі, сваю радаслоўную вяло ад Асіра (што ў перакладзе азначае: шчаслівы), другога сына патрыярха Якава. Яму належала самая пладародная паўночная частка зямлі Ханаанскай. Задаволенае сваім геаграфічным становішчам, яно не праяўляла ваяўнічасці і мірна жыло з суседзямі. Пасля падзелу Ізраільска-Іудзейскага царства на два самастойныя царствы яно падтрымлівала сувязі з іудзейскім Іерусалімам.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 165.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 165. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.