Асэб
| ||||||||||
Асэб - горад у Эрытрэі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Дэбуб-Кэй-Бахры. Насельніцтва - 94 859 чалавек (на 2010 год). Раён Асэба стаў першай італьянскай тэрыторыяй ва Усходняй Афрыцы (з 1869, канчаткова з 1882 года). У выніку пашырэння гэтай тэрыторыі і была створана італьянская калонія Эрытрэя.
У 1998-2000 гадах за ўладанне асэбскім портам паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй вялася вайна. Горад і порт Асэб знаходзіцца на крайнім паўднёвым усходзе Эрытрэі, на ўзбярэжжы Чырвонага мора, за 480 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны Асмэры.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.