«Асцярожна, дзеці» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» |
Выдавец | «Суродзічы» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Аляксей Георгіевіч Шэін |
Заснавана | снежань 2019 |
Тэматыка | часопіс (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 1/месяц |
Аб’ём | 24 с. (2019) |
Галоўны офіс | Мінск |
ISSN | 2706-8358 |
«Асцярожна: дзеці!» — беларускі дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў. Выдаецца са снежня 2019 года[1].
Кожны нумар часопіса прысвечаны пэўнай тэме. Тэмамі першых нумароў былі самалёты, катастрофы, мабільнікі. Разынка кожнага нумара — вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Ёсць рубрыка «Пахімічым», у якой дзецям прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты. У кожным нумары ёсць таксама настольная гульня на галоўную тэму.
Галоўныя героі часопіса — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон). Яны разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
Апавяданні для часопіса піша Аляксей Шэін, аўтар кнігі фэнтэзі для падлеткаў «Сем камянёў». Сцэнарыі для коміксаў ствараюць Аляксей Шэін і Андрэй Скурко. А малюе коміксы прафесійны пажарнік Раман Тарасевіч.
Зноскі
- ↑ Найлепшы падарунак дзецям. Купляйце «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!», Наша Ніва, 30 снежня 2019
Спасылкі
- Яны звар’яцелі ці што?! Гэта каманда год таму пачала выдаваць друкаваныя часопісы — іх усе адгаворвалі, а ў іх крута атрымліваецца! Архівавана 23 кастрычніка 2021., citydog, 20 мая 2020