Асцыдыі | |||||||||||||||||
Ciona intestinalis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ascidiacea Nielsen, 1995 | |||||||||||||||||
Падкласы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Асцыдыі (Ascidiacea) — клас хордовых жывёл падтыпу абалоннікаў.
Апісанне
Мешкападобнае цела асцыдый ніжнім канцом прымацавана да дна, на верхнім канцы знаходзяцца ротавы і клаакальны сіфоны. Цела ўкрыта тунікай — тоўстай абалонкай, якая выдзяляецца скурным эпітэліем і ўтрымоўвае жывёльную клятчатку (туніцын). Унутраны шкілет адсутнічае. Глотка адчыняецца жабернымі шчылінамі ў каляжаберныя поласці, злучаныя з клаакай.
Каля 2000 відаў. Шырока распаўсюджаны ў морах усяго зямнога шара. Кормцца адфільтраванымі дробнымі арганізмамі і дэтрытам.
Гермафрадыты. Нараўне з палавым размнажэннем ім уласціва пачкаванне, што нярэдка прыводзіць да ўтварэння калоній.
Адрозніваюць простыя, або адзінкавыя, асцыдыі (монасцыдыі) і складаныя, або каланіяльныя, асцыдыі (сінасцыдыі). У развіцці асцыдый маецца стадыя свабоднаплаваючай хвастатай лічынкі, якая мае хорду, што адсутнічае ў дарослых асцыдый. Гэтыя асаблівасці будовы лічынкі далі магчымасць А. А. Кавалеўскаму (1865) устанавіць прыналежнасць асцыдый да хордовых.
Літаратура
- Асцыдыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).