Асфальт (ад грэч. άσφαλτος- горная смала) — сумесь бітумаў (60-75% у прыродным з мінеральнымі матэрыяламі: жвірам і пяском; 13-60% у штучным з (друзам або жвірам, пяском і мінеральным парашком). Ужываюць для пакрыццяў на аўтамабільных дарогах, як дахавы, гідра-і электраізаляцыйныя матэрыял, для падрыхтоўкі абкітовак, клеяў, лакаў і інш.
Асфальт можа быць прыроднага і штучнага паходжання. Часта словам асфальт называюць асфальтабетон - штучны каменны матэрыял, які атрымліваецца ў выніку ўшчыльненні асфальтабетонных сумесяў. Класічны асфальтабетон складаецца з друзу, пяску, мінеральнага парашка (філёр) і бітумнага звязальнага (бітум, палімерна-бітумнага звязальнага; раней выкарыстоўваўся дзёгаць, аднак, з'яўляючыся вельмі неэкалагічным, ён у цяперашні час не ўжываецца).