Асуніца | |
---|---|
лат. Asūnīca | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 47 км |
Басейн | 481,7 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Дагдас |
• Вышыня | 158,6 м |
• Каардынаты | 56°04′46″ пн. ш. 27°33′10″ у. д. |
Вусце | Сар’янка |
• Каардынаты | 55°59′28″ пн. ш. 27°51′34″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Верхнядзвінскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Асуніца (лат.: Asūnīca) — рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сар’янка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі — 47 км, з іх на тэрыторыі Беларусі — 11 км[1]. Выцякае з возера Дагдас, цячэ на паўднёвы ўсход і ўпадае ў раку Сар’янка за 3,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпаўкі Верхнядзвінскага раёна. На беразе ракі размешчана латвійскае сяло Асуне. Асноўныя прытокі: Армянка, Акмінейца, Акціца, Дагдзіца, Пупальна, Барысаўская рака. Па рацэ Асуніца праходзіць участак латвійска-беларускай мяжы.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.