| ||
Астрамечаўскі ідал | ||
Матэрыял | камень | |
---|---|---|
Брэст, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей |
Астрамечаўскі ідал — скульптурная выява, знойдзеная ў 1955 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Гісторыя
Ідал быў знойдзены ў 1955 г. у в. Астрамечава мясцовым жыхаром А. Мацвеюком каля будынка праўлення калгаса «Память Ильича» на глыбіні прыкладна 60 см[1].
Апісанне
Астрамечаўскі ідал уяўляе сабой каменную галаву, якая па форме нагадвае грыб: выразна акрэсленая шапка ці лоб, выступаючы прамы шырокі нос, глыбока пасаджаныя вочы. Месца знаходкі галавы ідала мае назву «Дубовы Грудок»[2], што ўскосна сведчыць пра наяўнасць у мінулым шанаванага ўрочышча ў выглядзе пагорка з дубовым гаем, дзе ён, магчыма, раней і стаяў.
Зноскі
- ↑ Свято-Михайловская церковь // Остромечево и «остромычивци» Архівавана 5 ліпеня 2014.
- ↑ Дучыц Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1993. С. 23.
Спасылкі
- ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.