Чарапкі з надпісамі з Музея агоры (Афіны).

Астракі́зм (грэч. ὀστρακισμός) — у Старажытных Афінах у VI—V ст. да н.э. выгнанне з горада асобных грамадзян паводле рашэння народнага сходу (звычайна на 10 гадоў). У пераносным значэнні — выгнанне, ганенне.

Уведзены Клісфенам як мера супраць аднаўлення тыраніі і ўпершыню выкарыстаны ў 488/487 да н.э., пазней служыў мерай палітычнай барацьбы. Пытанне аб астракізме штогод ставілася перад народным сходам. Кожны, хто меў права голасу, пісаў на чарапку імя таго, каго лічыў небяспечным для народа.

Падобнае выгнанне грамадзян існавала ў Аргасе, Сіракузах і іншых гарадах.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.