
«Астоя» («Мосціц», «Астойчык») — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV стагоддзя. Гербам карысталіся больш за 250 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, у т.л. Кавячынскія, Слушкі, Уніхоўскія, Чаховічы, Чачоты[1].
Апісанне
На чырвоным полі 2 залатыя маладзікі, рогамі накіраваныя ў розныя бакі, паміж імі аголены срэбны меч, накіраваны залатой дзяржальняй дагары. У клейнодзе над прылбіцай 5 страусавых пёраў[1]. Напачатку замест мяча на гербе быў намаляваны залаты цвікавы крыж на доўгай ножцы. Меч з’явіўся толькі ў XVI стагоддзі, зрабіўшы герб неадрозным ад «Пшагіні».
Гісторыя
У судовых запісах герб вядомы ад 1388 года. Герб прысутнічаў таксама на пячатках: Чцібара, дэкана пазнаньскага (1358), Якуба з Блацішава, ваяводы львоўскага (1370), Дабяслава з Кошыц, падсудка земскага кракаўскага (1381), Яна Рокаша з Кошыц, суддзі земскага кракаўскага (1456), пры заключэнні Торунскае дамовы (1466).
На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюджаны пасля прыняцця Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе.
Галерэя
- Герб «Астоя» на будынку па пл. Незалежнасці, Мінск
- Герб «Астоя» ў замку ў Баранаве Сандамерскім
Зноскі
Літаратура
- Пазднякоў В. «Астоя» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 258. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- «Herbarz Polski» by Kasper Niesiecki, S.J., Lipsk (Leipzig) edition, 1839—1846.
- Дваранскія гербы
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астоя (герб)
- Астоя (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Гербы беларускае шляхты