Палітыка |
Іран |
Артыкул — частка серыі: |
|
Іран — унітарная дзяржава. Адміністрацыйна падзяляецца на астаны (перс.: استان).
На чале кожнага астана стаіць генерал-губернатар (перс.: استاندار — астандар). Да рэвалюцыі 1979 году астандары прызначаліся шахам. У цяперашні час іх прызначае Міністэрства ўнутраных спраў і сцвярджае прэзідэнт Ісламскай рэспублікі.
Да 1950 г. краіна была падзелена на 12 астанаў. У 1950—1960 гг. іх было 10. Да сярэдзіны 1970-х іх стала 23.
У 1979 г. астан Керманшах быў пераназваны ў Бахтаран. У 1986 г. Цэнтральны астан быў паасобны на астаны Тэгеран і Меркезі. У 1990 г. астан Бахтаран быў пераназваны ў Керманшах. У 1993 г. з астана Усходні Азербайджан быў вылучаны астан Ардэбіль. У 1995 г. з астана Тэгеран быў вылучаны астан Кум. У 1996 г. з Зенджана быў вылучаны астан Казвін. У 1997 г. з Мазендэрана быў вылучаны астан Галестан. У 2004 г. самы буйны астан Харасан быў падзелены на тры астаны — Паўночны Харасан, Харасан-Рэзаві і Паўднёвы Харасан. Невялікая частка была аддадзена астану Езд.
23 чэрвеня 2010 года са складу астана Тэгеран быў вылучаны новы астан Альборз з цэнтрам у Керэджы[1].
У наш час разглядаюцца праекты стварэння новых астанаў: Талыш (з Гіляна і Ардэбіля), Тэбес (з Езда), Сярэдні Азербайджан (з Заходняга і Усходняга Азербайджана), Эрдэстан (з Ісфахана), падзелы астанаў Сістан і Белуджыстан на астан Сістан і астан Белуджыстан, Фарса на Заходні і Усходні Фарс, а таксама стварэнне сталічнай акругі з Тэгерана і іншыя праекты.
Астаны з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі верхняга ўзроўню, яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 324 шахрэстана (перс.: شهرستان); наступным узроўнем тэрытарыяльнага падзелу з'яўляецца бахшы (перс.: بخش), такіх адзінак налічваецца больш 740. Бахшы падзяляюцца на дэхестаны — сельскія акругі.
№ | Назва астана | Адм. цэнтр | Шахрэстаны | Насельніцтва, (2006) чал.[2] | Плошча, км²[2] | Шчыльнасць , чал./км² |
01 | Тэгеран | Тэгеран | 12 | 12 046 916 | 12 981 | 928,04 |
02 | Кум | Кум | 1 | 1 046 737 | 11 526 | 90,82 |
03 | Цэнтральны (Меркезі) | Эрак | 10 | 1 351 257 | 29 130 | 46,39 |
04 | Казвін | Казвін | 5 | 1 143 200 | 15 549 | 73,52 |
05 | Гілян | Рэшт | 16 | 2 404 861 | 14 042 | 171,26 |
06 | Ардэбіль | Ардэбіль | 9 | 1 228 155 | 17 800 | 69,00 |
07 | Зенджан | Зенджан | 7 | 964 601 | 21 773 | 44,30 |
08 | Усходні Азербайджан | Тэбрыз | 19 | 3 603 456 | 45 650 | 78,94 |
09 | Заходні Азербайджан | Урмія | 14 | 2 873 459 | 37 437 | 76,75 |
10 | Курдыстан | Сенендэдж | 9 | 1 440 156 | 29 137 | 49,43 |
11 | Хамадан | Хамадан | 8 | 1 703 267 | 19 368 | 87,94 |
12 | Керманшах | Керманшах | 13 | 1 879 385 | 24 998 | 75,18 |
13 | Ілам | Ілам | 7 | 545 787 | 20 133 | 27,11 |
14 | Лурэстан | Харэмабад | 9 | 1 716 527 | 28 294 | 60,67 |
15 | Хузестан | Ахваз | 18 | 4 274 979 | 64 055 | 66,74 |
16 | Чахармахаль і Бахціярыя | Шэхрэ-Корд | 6 | 857 910 | 16 332 | 52,53 |
17 | Кахгілуе і Баерахмед | Ясудж | 5 | 634 299 | 15 504 | 40,91 |
18 | Бушыр | Бушыр | 9 | 886 267 | 22 743 | 38,97 |
19 | Фарс | Шыраз | 23 | 4 336 878 | 122 608 | 35,37 |
20 | Хармазган | Бендэр-Абас | 11 | 1 403 674 | 70 669 | 19,86 |
21 | Сістан і Белуджыстан | Захедан | 8 | 2 405 742 | 181 785 | 13,23 |
22 | Керман | Керман | 14 | 2 652 413 | 180 836 | 14,67 |
23 | Езд | Езд | 10 | 990 818 | 129 285 | 7,66 |
24 | Ісфахан | Ісфахан | 21 | 4 559 256 | 107 029 | 42,60 |
25 | Семнан | Семнан | 4 | 589 742 | 97 491 | 6,05 |
26 | Мазендэран | Сары | 15 | 2 922 432 | 23 701 | 123,30 |
27 | Галестан | Гарган | 11 | 1 617 087 | 20 195 | 80,07 |
28 | Паўночны Харасан | Баджнурд | 6 | 811 572 | 28 434 | 28,54 |
29 | Харасан-Рэзаві | Мешхед | 19 | 5 593 079 | 144 681 | 38,66 |
30 | Паўднёвы Харасан | Бірджэнд | 4 | 636 420 | 69 555 | 9,15 |
31 | Альборз | Керэдж | 1 | 1 375 450 | 5 833 | 235,80 |
Усяго | 324 | 70 495 782 | 1 628 554 | 43,29 | ||
Фотагалерэя
- Карта адміністрацыйнага падзелу Каджарскай Персіі, 1814 год.
Зноскі
- ↑ "Majlis extends term of councils, votes for new province" [англійская]. Tehran Times. 24.06.2010. Архівавана з арыгінала 27 мая 2012. Праверана 2012-01-23.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - 1 2 Provinces of Iran (англ.)