Гістарычная дзяржава
Асраена
132 да н.э.  214

Сталіца
Мова(ы) Арамейскія мовы і кайнэ
Афіцыйная мова Арамейскія мовы
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Асраена ў складзе Рымскай імперыі, 117 год

Асраена (Эдэскае царства) — дзяржава, якая існавала на тэрыторыі заходняй, прыеўфрацкай вобласці Месапатаміі ў 132 да н.э. — 244 гг, населеная пераважна сірыйскімі народамі (галоўным чынам асірыйцамі), якія размаўлялі на арамейскай мове. Сталіцай быў горад Эдэса.

Заснаванне

Асраенай у старажытнасці называлася заходняя частка Месапатаміі, галоўным горадам якой была Эдэса. Пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага, Асраена ўвайшла ў склад царства Селеўкідаў. У 132 да н.э. яна абвясціла сваю незалежнасць ад Антыёха VII Сідэта, а ў 127 да н.э. была заваявана арабскім племем ароі, якое ўтварыла тут сваё царства[1]. Незалежным яно было зусім нядоўга. Мясцовыя ўладары з дынастыі Абгара і Ма’ну вымушаны былі прызнаваць над сабой улада Парфіі.

Рымскае ўладанне

Пры Абгары I Асраена некаторы час уваходзіла ў склад армянскай дзяржавы Тыграна II. Яго пераемнік Абгар II, падтрымліваў рымлян у іх вайне супраць Парфіі, якая ўспыхнула ў 54 да н.э. Рымскія крыніцы сцвярджалі, што менавіта ён, быў галоўным віноўнікам цяжкага паражэння Краса летам 53 да н.э. у бітве пры Карах. Насуперак меркаванню армянскага цара Артавазда II, які прапанаваў для ўварвання ў Парфію абыходны шлях праз Арменію, Абгар раіў, каб рымская армія ішла напрасткі — праз бязлюдны Месапатамскі стэп. У выніку рымская армія была акружана парфянскай конніцай і цалкам знішчана. Пасля гэтай перамогі, Абгар II быў пакараны смерцю па загадзе парфянскага цара.

Пры Абгары VII, які кіраваў напачатку II стагоддзя, пры імператары Траяне, пачалася новая рымска-парфянская вайна. Абгар адзін з першых перайшоў на бок рымлян, і выслаў насустрач Траяну свайго сына Ерванда. Гэты юнак здабыў ласку імператара, і Траян вырашыў захаваць Эдэскае царства. Аднак калі ў 116 годзе Траян пакінуў Месапатамію, тут успыхнула антырымскае паўстанне. Абгар VII як саюзнік Рыма быў забіты сваімі падданымі. У 117 годзе Эдэса была захоплена рымскім войскам, якія моцна разбурылі горад. Па рашэнні рымлян, царом быў пастаўлены рымскі саюзнік — парфянскі царэвіч Парфамаспат.

У 123 годзе па патрабаванні свайго бацькі Ароза, Парфамаспат павінен быў пакінуць Эдэсу, у якой (у асобе Ману VII) была адноўлена ранейшая арабская дынастыя. Наступны цар, Ману VIII, падчас новай рымска-парфянскай вайны, у 163 годзе перайшоў на бок рымлян. Калі рымляне змаглі авалодаць горадам, ён быў адхілены ад улады. Царскі прастол быў перададзены арабу Ваілу. Ён кіраваў у 163—165 гадах.

У 165 годзе Ману VIII змог вярнуць уладу і кіраваў да 177 года. Паводле мірнага дагавора 166 года Асраена патрапіла ў васальную залежнасць ад Рыма. Наступны цар Абгар VIII падчас грамадзянскай вайны ў Рыме 193194 гадоў прыняў бок Нігера. Калі ўлада дасталася імператару Септымію Северу, Абгар прызнаў яго ўладу і захаваў свой прастол, аднак вымушаны быў адправіць у Рым сваіх дзяцей у якасці закладнікаў.

Пераемнік Абгара VIII, Абгар IX Вялікі ў 216 годзе быў выкліканы імператарам Каракалам у Антыяхію, закуты ў кайданы і адпраўлены ў Рым. Асраена была пераўтворана ў рымскую правінцыю. Аднак неўзабаве рымляне пацярпелі паражэнне ад парфян, і ў Эдэсе стаў кіраваць сын Абгара IX, Ману IX.

Хрысціянства

З прыняццем хрысціянства звязаны апакрыфычны факт перапіскі Абгара V з Ісусам Хрыстом, але гістарычнае прыняцце хрысціянства звязана з імёнамі Абгара VIII (177212) і Абгара IX (212216). Хрысціянства стала распаўсюджвацца ў Эдэсе з канца II стагоддзя н.э. і пасля, напачатку IV стагоддзя н.э., стала дамінуючай рэлігіяй[2]. Пасля Эдэса стала важным цэнтрам ранняга хрысціянства.

Існуе апакрыфічная легенда, што Эдэскае царства (Асраена) — першая дзяржава ў свеце, якая прыняла хрысціянства як дзяржаўную рэлігію[3][4][5][6], аднак для такога пункта гледжання не маецца дастатковых падстаў[7][8][9].

Персідскае ўладанне

Калі ў Парфіі ўлада перайшла да новай персідскай дынастыі Сасанідаў, яны пачалі серыю новых зацятых войнаў з рымлянамі. У 242 годзе Асраена была захоплена Сасанідамі. У тым жа годзе, імператар Гардыян III змог адваяваць у персаў краіну і паставіць на прастол Абгара X. Аднак калі ў 244 годзе Гардыян быў забіты, яго пераемнік Філіп Араб саступіў шаху Шапуру I усю рымскую Месапатамію, уключаючы і Асраену. Пасля гэтага Эдэскае царства спыніла сваё існаванне.

Цары Асраены

  • Арыу (132—127 гг. да н.э.)
  • Абду бар Мазур (127—120 гг. да н.э.)
  • Фрадхашт бар Джэбар (120—115 гг. да н.э.)
  • Бакру I (115—112 гг. да н.э.)
  • Бакру II (112—92 гг. да н.э.)
  • Ману I (94)
  • Абгар I (94—68 гг. да н.э.)
  • Абгар II (68—52 гг. да н.э.)
  • Ману II (52—34 гг. да н.э.)
  • Пакор (34—29 гг. да н.э.)
  • Абгар III (29—26 гг. да н.э.)
  • Абгар IV (26—23 гг. да н.э.)
  • Ману III (23—4 гг. да н.э.)
  • Абгар V Укама (4 г. да н.э. — 7, 13—50 гг.)
  • Ману IV (7—13 гг.)
  • Ману V (50—57 гг.)
  • Ману VI (57—71 гг.)
  • Абгар VI (71—91 гг.)
  • Санатрук (91—109 гг.)
  • Абгар VII (109—116 гг.)
  • Ялур (118—122 гг.)
  • Парфамаспат (118—123 гг.)
  • Ману VII (123—139 гг.)
  • Ману VIII (139—163, 165—177 гг.)
  • Ваіл (163—165 гг.)
  • Абгар VIII (177—212 гг.)
  • Абгар IX Вялікі (212—216 гг.)
  • Ману IX (217—240 гг.)
  • Абгар X (240—242 гг.)
  • Абгар XI (242—244 гг.)

Зноскі

  1. Абрамзон М. Г. Осроена в римской восточной политике в I в. до н. э. — III в. н. э., «Проблемы истории, филологии, культуры». Вып. XV. М. — Магнитогорск — Новосибирск, 2006. С. 111—119.
  2. Encyclopaedia Iranica. Edessa, Samuel Lieu.
  3. David Frankfurter. Pilgrimage and Holy Space in Late Antique Egypt. Irfan Shahid. Arab Christian Pilgrimages. — BRILL, 1998 — p. 383 — ISBN 9789004111271
  4. Gerald H. Anderson. Biographical Dictionary of Christian Missions. Addai. — Wm. B. Eerdmans Publishing, 1999 — p. 5 — ISBN 9780802846808
  5. Duncan Greenlees. The Gospel of The Gnostics — Book Tree, 2006 — p. L — ISBN 9781585095018
  6. Victoria Urubshurow. Introducing World Religions — JBE Online Books, 2008 — p. 187 — ISBN 9780980163308:
  7. ABGAR dynasty of Edessa, 2nd century B.C. to 3rd century A.D. — артыкул з Encyclopædia Iranica. J. B. Segal
  8. The Cambridge History of Early Christian Literature
  9. Warwick Ball. Rome in the East: The Transformation of an Empire. — Routledge, 2000 — p. 95 — ISBN 9780415113762

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.