Аспергіл

Аспергіл чорны (Aspergillus niger)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aspergillus

Тыпавы від
Aspergillus glaucus (L.) Link 1809

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5052
EOL  16436
MB  7248
FW  229068

Аспергі́л, палівачкавы грыб, касматая галава (Aspergillus) — род недасканалых грыбоў сямейства Trichocomaceae.

Апісанне

Калоніі аспергіла — налёты плесні роэнага колеру, часцей блакітна-зялёнага і чорнага. Вегетатыўнае цела — шматклетачны, галінасты, бясколерны, светлаафарбаваны або бледна-карычневы міцэлій унутры субстрата. Іншы раз з клетак міцэлія ўтвараюцца склероцыі. Канідыяносцы аднаклетачныя ці з папярочнымі перагародкамі, розных памераў, галоўчатаўздутыя, са стэрыгмамі. Канідыі розных колеру, формы, памераў, гладкія, шурпатыя ці шыпаватыя, у простых ланцужках на вяршыні кожнай стэрыгмы, складаюць радыяльную галоўку або калонку. Некаторым відам уласціва сумчатая стадыя споранашэння, якая належыць да відаў парадку эўрацыяльных. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, танкасценныя, звычайна светлага колеру. Сумкі акруглыя або эліптычныя. Сумкаспоры больш-менш дыскападобныя.

Аптымальная тэмпература для развіцця большасці відаў і рас аспергіла вышэй 30 °C і нярэдка каля 38 °C.

Экалогія

Большасць — сапратрофы. Развіваюцца ў глебе, на розных субстратах, асабліва на раслінных прадуктах. Некаторыя віды — паразіты чалавека, жывёл і раслін, узбуджальнікі аспергілёзу.

Віды

Вядома каля 100 відаў пашыраных па ўсім зямным шары[1].

Некаторыя віды:

  • Aspergillus flavus
    • Aspergillus flavus var. oryzae Аспергіл жоўта-рысавы
  • Aspergillus nidulans Аспергіл гнездавы
  • Aspergillus niger Аспергіл чорны
  • Aspergillus fumigatus Аспергіл дымучы
  • Aspergillus versicolor Аспергіл рознакаляровы

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.