![](../I/Kette_und_Schu%C3%9F_num_col.png.webp)
Аснова[1] — падоўжная (вертыкальная) сістэма напрамку паралельных адна адной нітак у тканіне, якія размяшчаюцца ўздоўж абодвух беражкоў тканіны. Разам з сістэмай утка́ ўтварае ткацкае перапляценне. Асноўныя ніткі таксама могуць называцца далявымі ніткамі.
Апісанне
Аснова можа падавацца на ткацкі станок двума спосабамі:
- З ткацкага навою. У гэтым выпадку абавязкова прысутнічаюць падрыхтоўча-ткацкія пераходы, такія як: снаванне (перамотка нітак асновы з бабін пражы на ткацкі навой (калі пража далей не шліхтуецца) або снавальны валік)
- Шліхтаванне — насычэнне асновы шліхтай (адмысловым растворам для надання ніткам трываласці і гладкасці) з намоткай на выхадзе на ткацкі навой
У працэсе ткацтва ніткі асновы падвяргаюцца шматразоваму нацяжэнню, выгібу і трэнню. Прычым сіла іх нацяжэння пераменная (найбольшая велічыня яе адпавядае моманту прыбою ўточыны, а найменшая — моманту поўнага закрыцця зева). Таму ніткі асновы павінны валодаць неабходнай трываласцю, пругкасцю, эластычнасцю і ўстойлівасцю да ўздзеянняў трэннем. Да нітак утка гэтыя патрабаванні не абавязковыя.
У некаторых выпадках, галоўным чынам пры вырабе цяжкіх тэхнічных тканін, а таксама для падачы ворсавай асновы ў ткацтве ворсавых тканін (напрыклад, велюр, плюш, «Шпігель» і т. п.) выкарыстоўваецца падача асновы на станок са шпулярніка, на які ўсталёўваюцца непасрэдна бабіны з пражай.
Асновай таксама называецца адна з сістэм нітак, якая прысутнічае пры вырабе папярочна-вязанага трыкатажу. Падрыхтоўка і знешні выгляд трыкатажнай асновы шмат у чым аналагічныя ткацкім асновам.
Характарыстыкамі асновы з’яўляюцца наступныя паказчыкі:
- Шырыня
- Колькасць нітак
- Шчыльнасць (колькасць нітак (канцоў) на адзінку даўжыні, напр 10 нітак/см)
- Лінейная шчыльнасць
- Хімічны склад нітак асновы
- Каляровасць (адна- або шматколерная) і інш.
Пры вырабе тканін складанай структуры (дзвюх- і больш слойных, ворсавых, стракататканых) на ткацкі станок можа падавацца не 1, а 2 і больш асновы. У выпадку выкарыстання двух асноў ніжняя называецца карэннай, а верхняя — прыціскной.
Зноскі
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Спасылкі
- Основа (в ткачестве) — статья из Большой советской энциклопедии.
- Ганешин С. А. Основа, в ткацком деле // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Труевцев И. Н. Технология и оборудование текстильного производства. — 1-е изд. Учебник. — Издательство научно-технической литературы РСФСР, 1960. — С. 421—428. — 683 с.