Аслан | |
---|---|
Серыя | Хронікі Нарніі |
Стваральнік | Клайв Стэйплз Льюіс |
Інфармацыя | |
Від | леў |
Пол | мужчынскі |
А́слан (англ. Aslan) — цэнтральны герой серыі кніг Хронікі Нарніі. Адзіны персанаж, які з’яўляецца ва ўсіх кнігах. Аслан з’яўляется вялікім Львом, сынам Імператара-за-морам, стваральнікам сусвету Нарніі, яго насельнікаў і ўсяго астатняга, што адносіццца да Нарніі. Ён прыходзіць к нарнійцам у часы іх бедстваў.
Чаму менавіта «Аслан»?
![](../I/Jerusalem_emblem.svg.png.webp)
Леў як сімвал калена Іуды на гербе Іерусаліма
Імёны Аслана
У цюркскіх мовах Аслан (турэцк.: Aslan/Arslan) азначае «леў». К. С. Льюіс даведаўся пра гэтае імя падчас паездкі ў Асманскую імперыю, ён быў уражаны элітнай аховай султана, якая таксама называлася Аслан з-за іх адвагі і вернасці. Як хрысціянін, Льюіс абраў для вобраза Бога льва-сімвал калена Іудава, з якога адбываюцца ўсе габрэйскія цары і, такім чынам, Месія.
Хрыстос як правобраз Аслана
Аслан у Хроніках
- У хроніцы «Пляменнік чарадзея» Аслан стварае Нарнію і дапамагае дзецям абараніць яе ад Джадзіс.
- У хроніцы «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб» Аслан ахвяруе сабой, уваскрасае яшчэ больш магутным і вызваляе Нарнію ад Белай Вядзьмаркі.
- У хроніцы «Конь і яго хлопчык» Аслан дапамагае Шасце (Кору, спадчынніку трона Арландыі) дабрацца дадому і абараніць краіну ад набегу тархістанцаў.
- У хроніцы «Прынц Каспіян» Аслан дапамагае вызваліць Нарнію ад тельмарынаў і прызначае каралём Нарніі Каспіяна X.
- У хроніцы «Заваёўнік зары, або Плаванне на край святла» Аслан сустракаецца на шляху «Заваёўніка Зары».
- У хроніцы «Срэбнае крэсла» Аслан дае Джыл Поўл заданне знайсці прынца Рыліяна, адзінага спадчынніка трона Нарніі.
- У хроніцы «Апошняя бітва» Аслан дае пачатак Канца Святла і праводзіць Апошні Суд. Ён падзяляе істот на тых, каго ён адпраўляе ў сапраўдную Нарнію, і іншых, у якіх адымае дар казаць і думаць, як разумныя істоты. У канцы кнігі Аслан ператвараецца ў нешта настолькі цудоўнае, што апавядальнік не бярэцца апісваць гэта.
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.