Аскарыдоз
Ascaris lumbricoides
Ascaris lumbricoides
МКХ-10 B77.
МКБ-10-КМ B77 і B77.9
МКХ-9 127.0
МКБ-9-КМ 127.0[1][2]
OMIM 604291
DiseasesDB 934
MedlinePlus 000628
eMedicine article/212510 
MeSH D001196
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аскарыдо́з (Ascaridosis) — глістная інвазія з групы нематадозаў, узбуджальнікамі якой з'яўляюцца паразітарныя круглыя чэрві аскарыды (Ascaris lumbricoides). Аскарыды паразітуюць у тонкім кішэчніку. Даўжыня дарослага гельмінта складае 25 - 30 см[3].

Больш чым у 85 % выпадкаў сімптомы інфекцыі не праяўляюцца, асабліва калі чарвякоў няшмат[3]. Сімптомы нарастаюць па меры павелічэння колькасці чарвей і могуць на першай стадыі захворвання ўключаць дыхавіцу і ліхаманку[3]. Далей могуць з’явіцца ўздуцце жывата, боль у жываце і дыярэя[3]. Найчасцей закранае дзяцей, у гэтай узроставай групе інфекцыя можа таксама выклікаць слабы набор вагі, недаяданне і праблемы з навучаннем[3][4][5].

Крыніцы і дыягностыка

Інфекцыя перадаецца шляхам спажывання ежы ці напояў, забруджаных яйкамі аскарыд з калу[4]. Яйкі развіваюцца ў кішэчніку, праходзяць праз сценкі кішэчніка і трапляюць у лёгкія праз кроў[4]. Там яны пранікаюць у альвеолы і перамяшчаюцца ў трахею, дзе яны выкашліваюцца і праглынаюцца[4]. Потым лічынка праз страўнік у другі раз праходзіць у кішэчнік, дзе гадуюцца дарослыя чэрві[4].

Прафілактыка і лячэнне

Прафілактыка заключаецца ў паляпшэнні санітарыі, што ўключае пашырэнне доступу да туалетаў і належную ўтылізацыю калу[3][6]. Лічыцца, што мыццё рук з мылам абараняе ад захворвання[7]. У рэгіёнах, дзе хварэе звыш 20 % насельніцтва, рэкамендуецца правядзенне рэгулярнага лячэння ўсіх людзей[3]. Звычайна адбываецца паўторнае заражэнне[4][8]. Вакцына адсутнічае[4]. Лячэнне, рэкамендаванае Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, уключае прэпараты альбендазол, мебендазол, левамізол ці пірантэл памаат[4]. Іншыя эфектыўныя сродкі ўключаюць трыбендымідын і нітазаксанід[4].

Эпідэміялогія

Прыблізна ад 0,8 да 1,2 мільярдаў чалавек ва ўсім свеце хворыя на аскарыдоз, найбольш закранутае насельніцтва Чорнай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі[3][9][10]. Таму аскарыдоз з’яўляецца самай распаўсюджанай формай геагельмінтозу[9]. У 2010 годзе ён выклікаў прыблізна 2 700 смяротных выпадкаў у параўнанні з 3 400 выпадкамі ў 1990 годзе[11]. Іншы від чарвей роду Ascaris заражае свіней[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Dold, C; Holland, CV (Jul 2011). "Ascaris and ascariasis". Microbes and infection / Institut Pasteur. 13 (7): 632–7. doi:10.1016/j.micinf.2010.09.012. PMID 20934531.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Hagel, I; Giusti, T (Oct 2010). "Ascaris lumbricoides: an overview of therapeutic targets". Infectious disorders drug targets. 10 (5): 349–67. doi:10.2174/187152610793180876. PMID 20701574.
  5. Soil-transmitted helminth infections Fact sheet N°366. World Health Organization (1 чэрвеня 2013).
  6. Ziegelbauer, K; Speich, B; Mäusezahl, D; Bos, R; Keiser, J; Utzinger, J (Jan 2012). "Effect of sanitation on soil-transmitted helminth infection: systematic review and meta-analysis". PLoS medicine. 9 (1): e1001162. doi:10.1371/journal.pmed.1001162. PMC 3265535. PMID 22291577.
  7. Fung, IC; Cairncross, S (Mar 2009). "Ascariasis and handwashing". Transactions of the Royal Society of Tropical Medicine and Hygiene. 103 (3): 215–22. doi:10.1016/j.trstmh.2008.08.003. PMID 18789465.
  8. Jia, TW; Melville, S; Utzinger, J; King, CH; Zhou, XN (2012). "Soil-transmitted helminth reinfection after drug treatment: a systematic review and meta-analysis". PLoS neglected tropical diseases. 6 (5): e1621. doi:10.1371/journal.pntd.0001621. PMC 3348161. PMID 22590656.
  9. 1 2 Keiser, J; Utzinger, J (2010). "The drugs we have and the drugs we need against major helminth infections". Advances in parasitology. 73: 197–230. doi:10.1016/s0065-308x(10)73008-6. PMID 20627144.
  10. Fenwick, A (Mar 2012). "The global burden of neglected tropical diseases". Public health. 126 (3): 233–6. doi:10.1016/j.puhe.2011.11.015. PMID 22325616.
  11. Lozano, R (Dec 15, 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010". Lancet. 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.