Аскарыда чалавечая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ascaris lumbricoides Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6252
EOL  3598509

Аскарыда чалавечая (Ascaris lumbricoides) — паразітычны круглы чарвяк, які выклікае аскарыдоз. Касмапаліт, жыве ў прасвеце тонкай кішкі чалавека.

Характарыстыка

Даволі буйны чарвяк жаўтаватага колеру. Памеры самцоў да 25 см, самак — да 44 см. У самца задні канец цела захіляецца да брушнога боку цела. Цела тонкае, цыліндрычнае, звужана з абодвух канцоў.

Скурна-мускульны мяшок аскарыды складаецца з мнагаслойнай кутыкулы, якая ахоўвае чарвяка ад ператраўлівання ў кішэчніку гаспадара. Пад ёй знаходзіцца аднаслойны скурны эпітэлій, які выдзяляе рэчыва кутыкулы. Кутыкула дае апору падоўжным мышачным слаям, скарачэнне якіх прыводзіць да зігзагападобных рухаў цела.

Не мае органаў прымацавання, пастаянна рухаецца насустрач харчовым масам. Кутыкула складаецца з 10 слаёў. Кішэчнік трубкападобны, усмоктванне пажыўных рэчываў адбываецца ў сярэдняй кішцы. Нервовая сістэма ўтворана гангліем у форме каляглоткавага кольца і нервовымі стваламі, што адыходзяць ад яго і ідуць уздоўж цела.

З органаў пачуццяў развіты толькі датыкальныя грудкі (папіломы) вакол ротавага адтуліны.

Органы размнажэння маюць выгляд звілістых тонкіх ніткападобных трубачак. У самкі ёсць два яечнікі, у самца адзін семяннік. Самка за дзень вылучае да 245 тысяч мікраскапічных яек, пакрытых трывалай абалонкай.

Жыве аскарыда ў кішэчніку каля аднаго года. Яна выдзяляе ядавітыя прадукты абмену рэчываў, якія выклікаюць у чалавека расстройствы стрававання і галаўныя болі.

Размнажэнне

Жыццёвы цыкл Ascaris lumbricoides

Палавая сістэма самца прадстаўлена ніцепадобным семенніком, самкі — парнымі ніцепадобнымі яечнікамі. Апладненне ўнутранае. Яйцы з калам выходзяць вонкі. У далейшым для развіцця ў іх лічынкі неабходна асяроддзе, якое ўтрымлівае кісларод. Праз 3—4 тыдні ў яйцы развіваецца лічынка. Такое яйцо з лічынкай ужо здольна выклікаць заражэнне новага гаспадара. Яйцы мікраскапічныя і ліпкія. Яны могуць прыліпаць да агародніны і садавіны, да рук, а затым трапляць у рот чалавека. Іх могуць прынесці на сваіх канечнасцях мухі, якія поўзаюць па прадуктах і пасудзе.

Абалонка праглынутых яец у страўніку раствараецца, і лічынкі, якія выйшлі, пранікаюць праз сценку кішэчніка ў кроў. Зноў маючы патрэбу ў кіслародзе для далейшага развіцця, лічынкі па крывяносным русле трапляюць у печань, сэрца і лёгкія. З лёгкіх падрослыя лічынкі паднімаюцца па трахеі і гартані ў глотку і са слінай заглытваюцца паўторна. Толькі пасля гэтага лічынкі ў кішэчніку поўнасцю паспяваюць, становяцца дарослымі і размнажаюцца.

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.