Асемяненне — забеспячэнне сустрэчы палавых клетак (яйцаклетак і сперматазоідаў[1]) жывёл дзеля апладнення, што дасягаецца пры ўмове адначаснага выспявання гамет абодвух палоў.
Віды
- Вонкавае. У большасці жывёл, што жывуць або размнажаюцца ў вадзе (кольчатыя чэрві, двухстворкавыя мяккуны, ігласкурыя, кішачнаполасцевыя, галавахордавыя, кругларотыя, большасць рыб, бясхвостыя земнаводныя).
- Унутранае. У некаторых водных і пераважнай большасці наземных жывёл (плоскія і круглыя чэрві, многія членістаногія і мяккуны, большасць пазваночных — акулы, хімеры і некаторыя касцістыя рыбы, вышэйшыя пазваночныя).
- Прамежкавае (вонкава-ўнутранае). Пры ім самец выдаляе сперму (у выглядзе кропляў семявой вадкасці або сперматафораў) у знешняе асяроддзе, на субстрат, дзе яе захоплівае саміца. Сустракаецца ў многіх ніжэйшых членістаногіх, што жывуць у вадзе, і хвастатых земнаводных.
- Штучнае. Выкарыстоўваецца пры развядзенні рыбы і жывёл[2].
Зноскі
- ↑ Анатоль Леанцюк. Сперматазоід // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 109-110. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
- ↑ Асемяненне // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 27. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.