Аб’яднаныя Масмедыі
Тып Аб’яднанне выдаўцоў беларускай недзяржаўнай рэгіянальнай прэсы
Год заснавання ліпень 2009
Размяшчэнне Баранавічы, Беларусь
Ключавыя фігуры Старшыня праўлення
Віктар Марчук
Прадстаўніцтва Беларусь
Колькасць членаў 16
Вэб-сайт masmedyi.by

«Аб’яднаныя Масмедыі» — асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Заснавана ў ліпені 2009 года, калі дзесяць выдаўцоў мясцовых газет стварылі яе[1]. На 2021 год аб’ядноўвае 16 выдаўцоў недзяржаўных друкаваных і інтэрнэт-СМІ, многія з якіх у свой час былі выключаны з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, з розных рэгіёнаў Беларусі.

Гісторыя

15 ліпеня 2009 года пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі атрымаў Уладзімір Янукевіч, кіраўнік выдавецкага дому «Intex-press», які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ[1].

У 2010 годзе асацыяцыя прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі» і адтрымала дыплом за подпісам Алега Праляскоўскага[2]. У 2011 годзе РУП «Дом друку» адмовіў асацыяцыі ў стэндзе па «арганізацыйна-тэхнічных прычынах»[2]. У 2012 годзе для асацыяцыі выставілі непад’ёмны кошт за стэнд, што вымусіла адказацца ад удзелу ў выставе[3].

29 сакавіка 2021 года да аб’яднання далучыліся «Сильные Новости» і «Mogilev.Online», што давяло лічбу чальцоў да 16[4].

У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў выданняў асацыяцыі, частка з якіх была дапытаная і падвергнута арыштам[5][6][7]. Таксама ў журналістаў была масава канфіскавана тэхніка[8]. Як вынік «Рэгіянальная газета» была вымушана перастаць друкавацца[9].

Выданні ў межах асацыяцыі

Сябры асацыяцыі выдаюць мясцовыя масава-палітычныя выданні з агульным накладам больш за 80.000 асобнікаў. Гэта:

Былыя чальцы:

Мэта арганізацыі

Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных і трэнінгавых праграм.

Інтэрнэт-рэсурсы газет

Зноскі

  1. 1 2 Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю . naviny.by (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  2. 1 2 Организаторы выставки «СМІ ў Беларусі» отказали Ассоциации региональной прессы «Объединенные МассМедиа» в участии в выставке (+КОПИЯ ДОКУМЕНТА) (руск.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 12 красавіка 2021.
  3. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы не бярэ ўдзелу ў выставе “СМІ ў Беларусі” (Фота) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2021.
  4. Вітаем новых сяброў Асацыяцыі! Да “Аб’яднаных МасМедыяў” далучыліся “Сильные Новости” і Mogilev.Online (недаступная спасылка). Аб’яднаныя Масмедыi / Объединённые Массмедиа (30 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  5. КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
  7. "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  8. Мардилович, Антон. Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (руск.). Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  9. АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  10. «Нясвіжскі час» больш не выходзіць // Салідарнасць

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.